Здароўе

Aug 13, 2011 12:19

Стаяў пару дзён таму ля прыпынку, палiў. Пад'язжае мужык на вазочку, просiць цыгарэту, закурвае i кажа: "Не разумею вас, маладых i здаровых! Усё ў вас ёсьць, усё ў вас наперадзе... А здароўе не беражэце. Дзякуй. А ты кiдаў бы!" I пакацiўся па ходнiку сваёй дарогай... Я канечне задумаўся, але цяпер кiнуць наўрадцi змагу, бо "цымбарбэлка" - адзiнае, што можа мяне рэальна расслабiць у новым рытме жыцьця... А раней думаў, што ўсё гэта казкi. Мда, век жывi (што наўрад), век вучыся.
Previous post Next post
Up