* * *

Jun 29, 2018 00:41

Што ў мяне новага за гэтыя 2 гады? Дайце падумаць. Я, напрыклад, купіў у пераходзе мазырскага метро дыплом і стаў такі настаўнікам. У вясковай школе, 35 кілометраў ад сталіцы Палесся. Адбыў два "сезоны". Нічога парочашчага маю амаль празрыстую рэпутацыю на гэтай ніве не рабіў. Акрамя ўрокаў вяду яшчэ розныя школьныя сеткавыя рэсурсы, нават зрабіўся на 0,5 ст. "праграмістам". Ага, адной нагой у айці, як той казаў. Акрамя гісторыі вяду яшчэ ад 4 да 5 прадметаў "гуманітарнай арыентацыі". Плюс паходы. Неяк нават тыдні са два сплаўляўся разам з малымі па Убарці і Прыпяці. На байдарках. І выжыў. Развёўся. Пусціўся ва ўсе цяжкія. Зноў выжыў. Нядаўна, у гэну пятніцу, ажаніўся. А праз два месяцы на Свеце павінна стаць на аднаго Рудака больш. Не куру. П'ю толькі на "дзіфілядах". Т9 ці як там гэта штука цяпер завецца прапанавала напісаць "п'ю атруту". Сабака, ну. Ня ем згушчонку. Збыў ката. Не на мяса. Што яшчэ? Жывучы нешта яшчэ ўспомню. І падкінуў ілюстрацый, так.
Previous post Next post
Up