Mar 19, 2016 13:23
Адкрыў слоік з сушанымі баравікамі і чуць не зваліўся з тубарэткі. Чаму з гэтага не робяць парфюм? Стартап. Званю ў хугабос і кітайцам. Калі б усе людзі пахлі сушанымі баравікамі, жыць стала б адназначна весялей. Ладна, ня ўсе. Хаця б некаторыя прадстаўнікі нашага з вамі віду. Я, напрыклад, кідаўся б абдымаць кожнага, хто пахне сушанымі грыбамі. Вожыка, вавёрку, дворніка, кошык. Што праўда, у гэтым горадзе б троху вырасла папуляцыя сівых заік. Не харашо. Зноў званю ў хугабос і кітайцам.