У пошуках краю Мазыра, альбо экспедыцыя на лясісты спадарожнік Эндора

Mar 07, 2016 15:56

Дык вось. У сыботу, так атрымалася, я выпіў некрытычную дозу львоўскай горілкі. А ў нядзелю прачнуўся з неадольным жаданнем ісці на Карпаты ў горы. Чорт ведае, што гэтыя бандэраўцы кладуць у сваю гарэлку. Прачнуўся, памыўся, пад'еў. Потым успомніў хто я і што жыву зараз акурат там дзе трэба. Сілы волі не маю, таму апрануўся, узяў заплечнік, жонку і пайшоў.




"Горы" мы знайшлі даволі хутка. 20 хвілін на гарадскім аўтобусе. Але на дворы не лета, таму да "гор" трэба яшчэ і цывілізаваныя сцежкі. "Ю-ху, прыгоды пачынаюцца", - падумаў я ў гэтым месцы. "Ур-ра, мы ня знойдзем уваход і скора паедзем дамоў", - падумала Ната. Тым часам паказалася сонейка, а мы ўваходзілі ў Булаўкі. Калі вам надакучыла гэта вясенняя шэрасць, прыязджайце сюдой.




Запахла вёскай. Ната праз секунду знайшла прычыну. Статак дзікіх палескіх хамячкоў.




Падарожжа зайграла новымі фарбамі. Хамячкі паклікалі падмогу - давялося драпаць.




Жывёльны свет Булавак даволі разнастайны. Во якую хату адгрохалі сабе гулі.




Кот, нечым няўлоўна падобны да авечкі, і корч.




Мясцовы стрыт-арт.




Вясна, усе спяшаюцца прыняць першыя сонечныя ванны.




Недалёка ад гэтай моднай хаты злавіў двух паддатых абарыгенаў. "Як прайсці да Экасцежкі", - пытаюся. Адзін направіў налева (адкуль мы і прыйшлі), а другі, канечне, направа. "Гэта здаецца там, ідзіце паўз старое кладбішча". ("Паўз", так і сказаў, Булаўкі нашы).  Тут давялося скарыстацца прыроднай дэдукцыяй і паверыць абарыгену нумар два. Ён, па-першае, быў адсоткаў на 25 цьверазейшы; па-другое, выглядаў больш рэспектабельна; па-трэцяе, паказаў у бок могілак. А хто ня любіць могілкі?!




"Барселона", ты?




Мы ўжо амаль страцілі надзею адшукаць тую "Экасцежку". Нават могілак яшчэ не знайшлі. Але раптам паміж хат мільгануў від на горы. Другое дыханне не прымусіла сябе чакаць.




"Мы біром эта на ўліцах і несём сюда..."




Тут выплыла першая і апошняя памылка за гэты дзень. Падарожжа ўжо абяцала зацягнуцца, а з правізіі мы ўзялі толькі адзін батончык "Twix" і тры халвы made in Бабруйск. Небагата. Тым больш, што ў кампаніі з'явіўся трэці рот.




Прыйшлі ў суседнюю вёску Бабраняты. Чэбурашка, ты?




Скульптурная кампазіцыя "Бабрыны князь, альбо як я зайздрошчу ўсім істотам з шырокім разрэзам вачэй". Тут вырашылі нарэшце звярнуцца па дапамогу да карты. Але сувязь была г-но, плюс я паваражыў на лысіне бабра, таму калегіяльна прынялі ўстаноўку на працяг руху ў папярэднім накірунку.




І не дарма. Замест фальшывага рускамоўнага ўваходу ў яры знайшлі людскі.




Тэкст проста на "грані фантастыкі" :) Ну, порчу я навадзіць не збіраўся, таму пагналі. Сама сцежка даволі непрацяглая.




"Я думала тут рэальна сцежка, а гэта аўтабан нейкі". Н.Ю.




Што праўда, аўтабан скончыўся метраў праз 200. Далей пайшла сцежка, троху прысыпаная друзам. А месцамі і снегам.




Мядзьведзь? Еці? Чупакабра? Эвак?




Фота з тэлефона не перадаюць і сотай долі акаляючай раскошы.




Тэрасы.




Тут Нату крадзе нейкая шалёная вавёрка.




Каралы?




Сустракаюцца, карацей, тры лясы... Гучыць, як пачатак якой показкі.







Kiedy і эталон зялёнага.




Тут мяне накрыла эйфарыя ад гэтага шыкоўнага месца і я пачаў крычаць, скакаць, размаўляць з вонжыкамі.










Ужо хачу вярнуцца сюды летам.







Магічнае дзеянне халвы скончылася, ногі адмовіліся ісці далей, а жывот спяваў як нікаму нябачны птах.




Настаў час выбірацца. Але трэцяга дыхання мая бюджэтная камплектацыя не прадугледжвала.




"Экасцежка" скончылася укатаным гарналыжным спускам.




Пайшлі далей дзікай сцёжкай у тым накірунку, дзе павінны былі застацца Бабраняты.




Сфагнум. Сфагнум, Віктар!




Снег за зіму ўтрамбавалі лыжнікі, па-ходу. А Н.Ю. гадае, ці зможа дацягнуць гэту "калоду" у Скрыгалаў бацькам на дровы.




"Ну, і дзе выйсце з гэтых кустоў?!"




Апошні рывок і мы вылазім якраз каля старых могілак. Акурат як і казаў паддаты абарыген нумар два. Вывад: абарыгенам у любым стане трэба верыць.




Усё. Тут сонца прапала, халва выпарылася з арганізмаў, захацелася дамоў і на ручкі, у вочы сталі кідацца "дрэнныя Бабраняты і Булаўкі". Крама каля могілак.







"Перед работой". Клёвая назва.




Дарога з дому, брукаваная дзвярыма.




Карацей, Мазыр паказаўся якраз своечасова. Мы селі ў аўтобус і, дзелючыся ўражаннямі ў інстаграмах і жэжэшках, паехалі папраўляць здароўе.




Вось і казцы канец. Ну ці не казцы. Чорт яго ведае, ці было гэта ўсё, пад львоўскай горілкой што толькі не прымроіцца.

П.С. Не мінула і трох гадоў як я прайшоў па кожнай вуліцы, дарозе, лесвіцы і нават сцежцы гэтага горада. Падавайце мне новы, ці што?

П.П.С. Мне тут намякнулі, што ёсць яшчэ і падземныя хады.

пацан зазыр - гэта Мазыр, Палессе - ты мяне валнуеш, го_гуляць

Previous post Next post
Up