* * *

Feb 13, 2016 21:39

Раніцай выйшаў з хаты і пайшоў. Проста хаатычна рухаўся па горадзе. Праз холад і дождж. Адкрыў новы для сябе раён. Раптам. Двухпавярховыя домікі 20-х гадоў, мытая бялізна на вяроўках, закінутыя казармы, два помнікі Леніну паблізу, шмат іншых скульптурных форм. Усё вось гэта во. Абарыгены казалі, што чужакі не заходзілі сюды з 1964-га. І пыталіся, ці жывыя Брэжнеў і Гагарын.
Previous post Next post
Up