Бывае так, што выбіраючыся ў нейкае новае месца зусім нічога ад яго не чакаеш. Так, пазырыць, сфоткаць у інстаграм, з'есці пару дранікаў у адзіным рэстОране, зваліць і забыцца. Думаў, тое самае будзе і з Чачэрскам. Менш за восем тысяч жыхароў, 2 школы, адна раёнка і вінзавод. Так сабе "ўводныя" :) Памыляўся. Чачэрск - гэта яўна прыемнае выключэнне з правілаў.
Праўда пачынаецца ўсё так сабе. Чачэрскія кантрасты, напрыклад.
Але "чым далей у лес", тым "нажорысцей" акаляючае асяроддзе. Ад гэтага дома з мезанінам мне ўжо ўсё заходзіць. Ахоўваецца дзяржавай так та.
Ліштвы і аканніцы могуць скрасіць нават бяздушныя шклопакеты.
І ня толькі іх. Пяціканцовая зорка ва ўзорах тут асабліва ў тэму.
Спачатку я падумаў, што гэта і ёсць знакамітая чачэрская ратуша. А гэта ўсяго толькі мясцовы Клуб. Міжваенка, так.
Відаць, у Чачэрску зло перамагае дабро "ў адну калітку" :)
На падыходзе да гэтага будынка яшчэ здалёку пачаў пішчэць ад задавальнення. Тыпу "лепшая царква ў нашых шыротах, мімімі" і ўсё такое. Князь
Budgawl не дасць зманіць.
Гэта Спасапрэабражэнская царква, пабудаваная ў апошняй чвэрці XVIII ст. Разам з ёй у падобным стылі былі ўзведзеныя яшчэ дзве царквы і касцёл. Але да нашага часу яны не дастаялі.
- А за Гомлем людзі е?
- Е, толькі дробненькіе :)
На папярэднім фота Замкавая гара. Археалагічны помнік на паўночна-ўсходняй ускраіне горада. Менавіта тут пасяліліся першыя чачэрцы, а пазней тут жа размяшчаўся Чачэрскі замак. З такой вышыні маскаля і татарына "спісаць" і сапраўды было лёгка.
Ва ўсім Чачэрску толькі на Замкавай гары сапраўдны горац-мазыранін можа нарэшце зняць скафандр і ўволю надыхацца. Але я ж глыбачанін, так што мне пофігу. І нават скарэй хацелася злезці куды ніжэй, у цяпло.
Напрыклад да вінзавода :) Апошні месціцца ў будынку старой вінакурні. Толькі вось прадукцыю прадпрыемства паспытаць у нас так і не атрымалася. Не змаглі вычысліць дыслакацыю фірмовай крамы.
Завадская агароджа выглядае цікава. Вось напрыклад намаляваны страчаны касцёл Святой Тройцы.
А гэта, відаць, тая самая Прэабражэнская царква. Ці адна з двух страчаных.
Побач з вінзаводам месціцца былы палац граф'ёў Чарнышовых-Круглікавых. Тэж апошняй чвэрці XVIII стагоддзя. Цяпер тут гаспадаруць нейкі "Сацыяльна-педагагічны цэнтр" і разруха.
А так месца вельмі каларытнае.
Фасад.
Была б мая воля, такія сядзібы б ніхто не рэстаўраваў. Кансервацыя максімум. Ёсць у такім запусценні нешта чароўнае і прывабнае.
Хаця каго я падманваю, іх і так ніхто не рэстаўруе.
Я б тут жыў :)
"Пагоньку" пакамечылі, чэрці!
Ну і як жа без Ратушы. Выглядае будынак і праўда вельмі імпазантна. Бытта і не ў Беларусі знаходзішся.
Во, дарэчы, помнік графу Захару Чарнышову. Хто захоча, той сам нагугліць, што гэта быў за чалавек, не хачу ў гэтым допісе ніякага негатыву. Але менавіта дзякуючы Захару Чарнышову і паўстала гэта Ратуша. І Спасапрэабражэнская царква. І вінакурня. І палац.
Дарэчы, дуб з папярэдняга фота тэж легендарны. Кажуць, яго пасадзіў нейкі буйны памешчык у якасці пакаяння за тое, што праз рэўнасць забіў сваю жонку. У Чачэрску, дарэчы, многа такіх старых дубоў. Відаць жыцці няверных жонак ня дужа многа тут каштавалі... :)
А ў будынку Ратушы зараз месціцца гісторыка-этнаграфічны музей. Прыйшлі туды - зачынена. Пастукаліся, троху патапталіся. Дзверы вазьмі і адчыніся. Карацей, сціплы турыст усярэдзіну Ратушы трапляе не часта, па-ходу. Экспазіцыя музея даволі папсовая, тым больш, што калекцыю цікавых мясцовых ікон звезлі ў той дзень у Гомель выстаўляць. Модная ёлка, напрыклад.
Затое па сістэме драўляных лесвіц можна падняцца на самы верх будынка, які з сярэдзіны здаецца яшчэ большым, чым глядзіцца звонку, і праз ня дужа чыстыя вокны зацаніць сціплыя памеры горада. І каток.
+80 да ўтульнасці, чо.
Я спыніўся недзе на ўзроўні вунь таго белага круга, а
budgawl праз нейкі люк вылез на самы верх і нават нешта пафоткаў. Праўда фотаньку мне для атчота так і не прыслаў :) І да, у Чачэрску ёсць Аэрапорт.
"Ілона" каму ннада?
Сімвал Чачэрска, дарэчы, чачэрцы ўвасабляюць ва ўсім і паўсюль. Ну чыстыя парыжане. Во такая схематычная Ратуша ў двары дзіцячага садка.
Ці во графіці на агароджы вінзавода.
Больш буйныя формы на дзіцячай пляцоўцы.
І нават у знешнім выглядзе помніка адселеным пасля катастрофы на ЧАЭС лёгка ўгадаць знаёмыя матывы.
Фота пазычанае з
форума Глобуса.
Ну і як жа прыехаць у райцэнтр і не зацаніць кухню мясцовага рэстарана? Дзе ты яшчэ паспытаеш салат "Чачэра", напрыклад? А нідзе. Гэта, канечне, не "Дно Прыпяці", але тэж эксклюзіў ад "Юбілейнага". На фота праўда тое, як чачэрцы бачуць дранік. Вельмі смачны, дарэчы.
Сацрэклама. Аўтар - Магістар Ёда.
Вось і допісу канец, здаецца. Хаця не. Во яшчэ звесткі з вікіпедыі пра Чачэрск. У спісе вядомых ураджэнцаў горада не-не, ды і можна знайсці свайго жж-фрэнда :)
Гэтым месцам і адкланяюся. Да новых.