Рэаліці-шоу для бедных на Беларусь-2

Oct 01, 2015 18:40

Многа прапусціў, таму ня ведаю, ці былі тут ужо папіснавенія на гэту тэму. Ды й пофіг, ствараць унікальны кантэнт я ніколі не прысягаў. Кароч, БТ запускае сваё рэаліці шоў. Усё як я некалі і прагназаваў. 10 маладзёнаў вывезлі ў вёску. Сярод іх: мамчын сынок, бізнэсмэн, модны блогер стыліст, беспрацоўны філосаф і яшчэ 6 карэнных гаражан. Удзельнікі праекта жылі на глухім хутары ў Валожынскім раёне без інтэрнэту, тэлефонаў і ўсякіх іншых гаджэтаў. У хаце - ні газу, ні вады, а уборная на дворы.

Кажуць, што на кастынг прыпёрліся больш за тысячу патэнцыйных «сурвайвераў». У фінал трапілі 5 дзяўчат і 5 мальцаў саацьвецтвенна. Вось я думаю, там шо, рэальна не было ніводнага блогера. Хаця б і -мікра? Скажы ты, так-так ты - з потнымі далонькамі і рэдкай бародкай - ціпа ты не хадзіў на кастынг? Шкада я выпаў з тырнэтаў на лета, а то б точна прайшоў. Эх. Там жа ня проста ляжаць ногі задраўшы пад яблынай. Там аўтары запланавалі ўдзельнікам усе прэлесці вясковага жыцця. Яны цеплілі печкі, пасвілі і даілі кароў, сушылі сена, ябашылі ў гародзе і да т.п. З вясковага дОсуга: мясцовыя танцы і самагонка. Усё як я люблю.

Па аналогіі з «Апошнім героям» над удзельнікамі штодня здзекаваліся рознага кшталту выпрабаваннямі і конкурсамі. Напрыклад, для мужчын самым страшным выклікам стаў свінарнік. Яго, о богі, давялося чысціць. А праз колькі дзён ад пачатку «катаргі» арганізатары прынеслі ў лагер папяровыя лісты ад бацькоў. «Вось тут на слёзы прабіла нават самых брутальных мачо з моднымі бародкамі», - заўважае валожынская раёнка. Праз пару дзён, Карл. Такія во сентыментальныя хіпсцеры трапіліся, па-ходу.

Кожны вечар удзельнікі збіраліся ля вогнішча, каб абмяняцца ўражаннямі і з'есці найбольш слабага канкурэнта. У фінале - трое шчасліўчыкаў, і ў канцы лістапада, пасля 8-га выпуску шоў, хутчэй за ўсё, тэлегледачы самі выберуць самага крутога “панаехаўшага”. Удзельнікі дагэтуль не ведаюць, які галоўны прыз іх чакае. Не раскрываюць тайну і арганізатары. Вы сабе як хочыце, а я ў суботу ў 19.50 пад піўко падключаюся да эфіру «Беларусь-2». Такі жыр прапускаць проста грэх! Трэба ж даведацца, у каго гэтай восенню на балконе пасялілася карова.
Previous post Next post
Up