Пра набожнасць і сілу волі

Jan 19, 2015 19:02

Пад домам бухаюць учатырох нейкія. З падʼезду тэпаіць бабця.
- Бабуля, бляха, вынесі нам хоць вады запіць.
- Рабяты, сёння нільзя ругацца, свята вялікае. А вада сёння ўся святая, ей запіваць няможна!
- Бабуля, дык і водка тады тожа святая.
- А каб ты здох!

Не, я не зьяўляўся адным з удзельнікаў гэнага перформансу, як вы ўжо паспелі падумаць. Бо ня пʼю ўжо роўна 10 дзён. Першы буйны юбілей.
Previous post Next post
Up