Што б гэта магло значыць?

Dec 24, 2014 19:28

Так, я ніпОняў?! Дзе ўсе праваабаронцы? Здаецца і чарга ўжо не стаіць. Як нада, дык вас ніколі няма. А ў Мазыры ўжо няведама колькі часу за кратамі сядзіць ні ў чым не вінаватае дрэва (!). У вельмі жорсткіх умовах, меджду протчым. Без ежы і сустрэч з адвакатамі. Самі паглядзіце, калі ня верыце.

Быў вечар і туман, таму страшныя ілюстрацыі пад катам )

пацан зазыр - гэта Мазыр, пытаннечка

Leave a comment

Comments 17

inna_red_horn December 24 2014, 16:59:46 UTC
То iсь у Сырнiчка правоў няма, а ў нейкага бязмозглага дрэва - ёсць?!

Reply

vital_rudak December 24 2014, 17:19:44 UTC
Ясны-красны. Сырнік нават у параўнанні з гэтым дрэвам - "дрэва".

Reply

inna_red_horn December 24 2014, 17:32:51 UTC
во дзе таталiтарызм!

Reply

vital_rudak December 24 2014, 17:36:29 UTC
і генацыт.

Reply


shielda December 24 2014, 17:25:08 UTC
ого) гэта ж колькі яно расло з нейкага пруціка?! падаецца, хутка яно гэтую жалязяку праглыне.

Reply

vital_rudak December 24 2014, 17:34:39 UTC
месцамі дык і ўжо зʼела) што за жалязяка фіг пойміш

Reply

shielda December 24 2014, 18:29:13 UTC
дрэвы яны ўвогуле да ўсялякіх кратаў вельмі сувора ставяцца. вунь. у мінску тэж падгрызаюць, так што тут яшчэ трэ думаць, чые правы абараняць:


... )

Reply

vital_rudak December 24 2014, 19:35:53 UTC
:-)

Reply


livejournal December 24 2014, 17:28:56 UTC
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.

Reply


yozas_gubka December 25 2014, 11:57:43 UTC
па-моіму дрэва - гэта акупант, свабодных і непадзельных крат!

Reply

vital_rudak December 25 2014, 14:32:21 UTC
Мда. Сітуацыя дваякая :)

Reply


alarmout December 26 2014, 06:55:12 UTC
а может для дерева это такой аппарат Елизарова (Илизарова)?

Reply

vital_rudak December 26 2014, 13:00:40 UTC
О! Дело закрыто:))

Reply


Leave a comment

Up