Пра калектыўныя махачы і іншыя нездаровыя спосабы высвятлення адносінаў

Dec 23, 2014 19:21

Футбаліст Мікіта Букаткін дзеліцца ўражаннямі пра начны Бабруйск ( Read more... )

Leave a comment

Comments 32

bielameta December 23 2014, 16:42:49 UTC
Я, напрыклад, рэальную бойку многа на многа бачыла ў Менску, сярод белага дня на праспекце насупраць нац.бібліятэкі. Так што ўсё можа быць)

Пра Жо заўжды казалі яшчэ, што стромнае месца - ну я для парадку туды, куды не трэба, не хадзіла, і збольшага такога кшталту "прыгоды" мяне абыходзілі, але аднаго разу ледзьве збегла і больш вечарамі ў добра асветлены парк культуры і адпачынку больш не хадзіла..

Reply

vital_rudak December 23 2014, 17:45:29 UTC
"рэальную бойку многа на многа бачыла
ў Менску, сярод белага дня на праспекце насупраць
нац.бібліятэкі".

Чо, цехнары супраць гуманітарыяў??)

Reply

bielameta December 24 2014, 11:26:36 UTC
Не, там было яшчэ больш банальна -з-за дзеўкі))

О, у першым каменце забыла напісаць пра інтэрнат)) Там патасоўкі былі рэгулярна. Я жыла на апошнім паверсе, і акурат там усе бойкі і адбываліся - бо падалей ад каменды/вахторкі. Адзін раз некалькі гадзін з дзеўкамі ў прыбіральню не маглі выйсці - акурат пад нашымі дзьвярыма біліся, і гэта была самая страшная інтэрнацкая бойка на маёй памяці, цягам дня потым сляды падчышчалі.

Reply

vital_rudak December 24 2014, 12:47:27 UTC
Прам некалькі гадзін біліся? Цітаны:)))

Reply


yozas_gubka December 23 2014, 16:43:19 UTC
трындзіць напэўна

Reply

vital_rudak December 23 2014, 17:43:28 UTC
нада людзям верыць, ну)

Reply


znikla December 23 2014, 17:07:43 UTC
Ну, не ведаю, ці трындзіць, але тое, што месца стромнае, - гэта чыстая праўда. Там увесь раён такі, а ён вялікі, будаваўся з 70-х як працоўны спальнік. Гета, карацей. Толькі ў апошнія гады стаў больш развіты. Ну і лічыцца самым крымінальным у горадзе, а так гэта ці не - я не ведаю.

Толькі адна нестыкоўка: што там могуць рабіць цыганы? Іхні раён, дакладней, прыгарад Цітаўка, на іншым канцы горада, амаль усе бабруйскія цыганы там жывуць, там жа і разборкі павінны рабіць. Хаця... Калі гэта сапраўды было вяселле, і яны арандавалі рэстаран у той жа гасцініцы - то чаму б і не. Вось толькі хіба цыганы святкуюць у рэстаранах?..

Reply

vital_rudak December 23 2014, 17:41:05 UTC
Так, ён расказваў у інтэрвʼю, што цыганы акупірываюць той рэст на некалькі сутак і гуляюць. Ну а чо? Ня ў чыстым полі ж ім кібіткі колам стаўляць:)))

Reply

znikla December 23 2014, 17:59:05 UTC
А чо, яны ж вольныя людзі. Распалілі вогнішча, стырылі і зарэзалі кабанчыка - і святкуй! ))

Reply

vital_rudak December 23 2014, 18:17:31 UTC
Думаю, такіх цыганоў ужо німа))

Reply


livejournal December 23 2014, 17:34:44 UTC
Дзень добры! Ваш запіс трапіў у топ-25 папулярных запісаў LiveJournal Беларусі! Больш падрабязна пра рэйтынг чытайце ў Даведцы.

Reply


lidka4t December 23 2014, 17:38:31 UTC
У пазамінулы НГ у Менску махач быў. Высвятлялі адносіны сярэднеазіяцкія "госці сталіцы".

Reply

vital_rudak December 23 2014, 17:48:02 UTC
Ну, гэтыя чэрці могуць. Хаця мне дзякуй багам звычайна па жыцці трапляюцца цывілізаваныя і харошыя людзі.

Reply

lidka4t December 23 2014, 17:51:02 UTC
Але кастэт у кішэні ўсёж трымайце.

Reply

vital_rudak December 23 2014, 18:19:53 UTC
Што-што, а кастэт у выпадку чаго не дапаможа точна.

Reply


Leave a comment

Up