Курсівам пра адно старое мястэчка, альбо пост для тых, хто зараз ня ў чэргах

Dec 19, 2014 19:25

Некалі даўна ўжо атрымаў адзін мужык у спадчыну хату ў Скрыгалаве. Ды не адну толькі хату, а хату і старога ката. Кот быў, праўда, ніякі зусім. Не ачараваў новага гаспадара, карацей. Рашыў той ката звязці куды далёка. Раз звёз. Кот вярнуўся. Другі раз звёз. Той зноў вярнуўся. І звазіў мужык ката разоў можа са двадцаць у розныя бакі. Нічога так і не атрымалася. Аднойчы ў ката запыталіся:
- Сэр, у чым ваш сакрэт? Як Вы кожны раз вяртаецеся?
- Усё элементарна, - адказваў той. - Проста ўсе дарогі вядуць у Скрыгалаў.

Ня ведаю, ці было гэдак, ці людзі брэшуць. Але ў Скрыгалаве тым і праўда, каго толькі не бачылі. Мястэчка так размешчана, што калі ты быў на Палессі, то і ў Скрыгалаве быў на сто процаў. І ўлады ўсякія цяперашнія, і савецкія, і Булак-Балаховіч прыязджаў "пагасціць", і царкоўнае начальства ўжо стагоддзяў шэсць як наведваецца. І татары як па графіку ваяваць заязджалі. Апошніх дык і дагэтуль мясцовыя кожнага ў твар пазнаюць. Напэўна. Кароча, вы ўжо панялі, што ў Скрыгалаў трапіць раз плюнуць. А вось у нас ўсё гэдак лёгка не атрымалася.

Ехалі мы ехалі, значыць, праз палескія лясы і балоты аднойчы ранкам. У чатыры вокі спрабавалі ўглядацца ў дарожны пейзаж. ПАЗік "мэйд ін 90-я" мерна пакачваўся ў такт хвалям прыдарожнага туману. І раптам стаў. "Мой бобік здох", - сказаў шофер некаму праз мабілу. І мы выйшлі з цёплага салона ў абдымкі асенняга ранку. Да Скрыгалава было яшчэ больш за 10 кілометраў.



Бгг. Абажаю пісаць штампамі. Фотачка, дарэчы, не натырнэчаная. Гэта мой хуавэй так бачыць світанні. Сёння, кароч, раскажу вам пра Скрыгалаў. Цяпер гэта проста вёска, "сталіца" сельсавету. А яшчэ сто год таму тут было мястэчка на 2000 тысячы душ рознага веравызнання. Стагоддзяў шэсць - сем таму і за тое больш: археолагі кажуць, што гэта быў даволі вялікі горад. ІПра гэта нават сам Шпілеўскі пісаў. Скрыгалаў - равесьнік Мазыра, меджду протчым. Во як. А ў жэжэшцы, здаецца, німа ніводнага блогіра, які б напісаў адсюль хоць кароткі рэпартажык. Ніпарадак.



"Скрыгалов - мст. Минской губ., Мозырского у., на высоком берегу Припяти; в окрестностях обширное городище с остатками каменных построек и множеством курганов. В 1497 г. татары убили тут киевского митрополита Макария. Жит. 634. Церковь, училище, врач, больница, почтовое отделение". Вось што кажа "Энциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона" пра гэта месца.

У слоўніках пра Скрыгалаў пісана, а вось сучасныя скрыгалане пісаць умеюць слаба.



Затое маюць дзе прабавіць вечар пятніцы. Пасля працоўнага тыдню ў душных офісах можна наведаць "Бутэрбродную".



Вось у гэтым доме, кажуць, увосень 1920 г. спыняўся сам Булак-Балаховіч. "9 ноября кавалерийская дивизия полковника Сергея Павловского разбила красных под Романовкой. Полковник Матвеев, командир «1-й дивизии смерти» занял Скрыгалов... В Скрыгалово бандиты сожгли много домов, увели 120 коров и убили 15 человек". Ужас што тварылася. Пашці як сёння.



А яшчэ сучасных скрыгальчукоў пазбавілі магчымасці наведваць розныя культурна-масавыя мерапрыемствы.



Мясцовы клуб у 1996 годзе перадалі праваслаўнай царкве.



Гэдак ён выглядаў яшчэ ў 2005 г. Эх, тут больш ніколі не зможа выступіць Пугачова...



Побач з клубам стаіць невялікая каплічка, пабудаваная ў 1890-х гадах у гонар св. Макарыя.



Артыкул з энцыклапедыі. Мітрапаліт па мянушцы Чорт? Ну нізнаю.



Вось, дарэчы, на месцы гібелі мітрапаліта Макарыя у канцы ХІХ ст. паставілі вось такую мемарыяльную калону.



Знайсці яе зараз не такі і лёгкі квэст. З другой спробы мы справіліся.



Калона ўся распісаная нейкімі незразумелымі сімваламі і датамі. Што б гэта ўсё значыла?

















У скрыгалотаў як у балгар - "не" значыць "так".



А яшчэ ў Скрыгалаве стаіць дача майго цесця. І я там час ад часу бываю. Пруф.



Во як яно ўсё пачыналася.



На ўік-эндах Ласка - самы клёвы сабака ў свеце - таксама становіцца скрыгаластанкай.



Стрэхі скрыгалавічы крыюць фальгой. Пруф.



Час ад часу можна сустрэць тыповага скрыгаляндца.



Во з гэткай цэглы ў цесця зроблены склеп. Відаць мінулыя гаспадары сядзібы разабралі нейкую гісторыка-культурную каштоўнасць.





Цэгла з Петрыкава.



Наскальны жывапіс. Такія вось надпісы пяцідзесяцігадовай даўнасьці ў склепе.



Тут увогуле паперу відаць не палюблялі. Такія надпісы за на дзвярах шафы рабілі былыя ўладальнікі хаты.



Каровы, шаравары, целагрэйка. Усё што нада.



Маліна бегала 15 марта 1975 - отелілась 24.12.1975. Усё як у людзей прам.



Цесць з цешчай яшчэ во і спантаннай археалогіяй балуюцца.



Адкапалі ў гародзе пячатку судовага выканаўцы.



Дзіўнае месца, карацей.



Пра яго нават Дылетант нядаўна перадачку сваю зняў. Зазыр.

image Click to view



Пастараль 83 узроўню.



І ні слова пра даляры. А, не. Адно ўжо ёсць.

фота на тэлефон, мястэчка Скрыгалаў, Палессе - ты мяне валнуеш

Previous post Next post
Up