Выйшаў у горад - нічога асаблівага не ўбачыў

Dec 05, 2014 19:43

І вам пакажу.
Такі стыкер ўбачыў першы раз. Мода дакацілася і да Мазыра. Так што гэта "вышыстыкер".



Ёсць у вас такія буцікі? Тота жы. Напэўна я банальны і мыслю стэрыятыпамі, але як бачу гэту назву...



... то уяўляю нешта такое: "Добры дзень! А прымерце, калі ласка, очань модную ў гэтым сезоне шляпку!"



А гэта кусок малаказавода на нашай вуліцы. Яго пабудавалі толькі сёлета, а ён ужо выглядае як заброшка. Толькі мне здаецца, што яго лепяць з гаўна і палак?



Пачала "расці" ялінка ля ДК Мазырскага НПЗ. Я і падумаць ня мог, як такія "гаргары" робяцца. Можа з ветак вялікіх старых елак, думаў, ці ўвогуле са штучнага матэрыялу.



А фіг там. На вось такую "лясную прыгажуню" сыходзіць каля 100 звычайных маленькіх і ня вельмі елачак. Ну нізнаю... Можа лепш як у Глыбокім, напрыклад, стаўляць проста адно агромнае дрэва.



А то гэта ж цэлы лес. Гэта ж колькі кніжак можна было б надрукаваць! Па-ходу, да елачных кірмашоў мне лепш не падыходзіць...



Вот і посьцегу канец. І хто слухаў - маладзец. А па-польску - засранец.

фота на тэлефон, ФК "Баварыя", пацан зазыр - гэта Мазыр, футбол

Previous post Next post
Up