Беллiт

Dec 07, 2011 20:27

Калi ўжо ў нас хто напiша лепш за Караткевiча?..

кніжнае, куміры, літаратурцы

Leave a comment

vushasti December 7 2011, 18:32:59 UTC
Вось аднаго ніяк не магу зразумець: навошта з Караткевіча зраблілі ідала? Ікону? (не абраз, а менавіта ікону)

Віталь, ты Караткевіча перачытваеш?

Reply

vital_rudak December 7 2011, 18:55:53 UTC
ўдык таму i пiшу гэтак, што перачытваю. паверце, Валер, я дакладна не з тых людзей, што паддаюцца розным масавым гiстэрыям.

Reply

vushasti December 7 2011, 19:49:23 UTC
А мне цяжка перачытваць. Хіба "Дзікае паляванне - з асалодай.
двойчы чытаў "Чорны замак", адзін раз і на рускай мове. Неверагодная цяжкая. Хоць ты бяры лісток і запісвай імёны: хто ёсць хто і куды пайшоў.
А гістарычныя не люблю, казаў ужо...

Reply

vital_rudak December 7 2011, 21:09:04 UTC
А ў мяне добрая памяць:)

Reply

kabierac December 7 2011, 18:57:41 UTC
Мне здаецца, ці ён сам пачаў гэтым займацца?

Reply

vushasti December 7 2011, 19:50:38 UTC
Спецыяльна не цікавіўся))
На той час я нестолькі захапляўся літаратурай, каб цікавіцца, а цяпер я прымаю ўсё так, як ёсць.
Капанне не люблю.

Reply

kabierac December 7 2011, 20:05:53 UTC
Судзячы па спробах жыцьцяпісу і ўспамінах сяброў, ён сам ствараў сваю лягенду. Першае, што прыходзіць ў галаву - байкі пра гадаваньне мядзьведзя і ноч на вежы Мар'яцкага касьцёла.

"Чорны Замак" я ўпершыню чытаў у восем гадоў (гэта была адна зь нямногіх кніжак на беларускай удома). "Каласы..." - дзесьці ў 14, аднойчы прачнуўся а другой уночы і да ранку чытаў. "Хрыста..." адолеў у 15, і дагэтуль лічу любімай кнігай. Апошняе, што інтыітыўна адкладваў на пасьля, хоць і браўся некалі - прачытаў летась "Нельга забыць" і "преисполнился омерзения".

Reply

znikla December 7 2011, 20:53:00 UTC
>прачытаў летась "Нельга забыць" і "преисполнился омерзения".

А чаму?

Reply

kabierac December 7 2011, 20:59:29 UTC
Халтура нейкая. Хаця я ведаю, што ёсьць аматары.

Reply

znikla December 7 2011, 21:09:00 UTC
Эээ... Калі я чытала гэты раман 2 гады таму, ён мне зайшоў выдатна і пакінуў найлепшыя ўражанні, вельмі моцныя. Лічу яго выдатным. Зараз, канешне, не ведаю, як паставілася, калі б у першы раз чытала ці перачытвала.

Reply

kabierac December 7 2011, 21:31:49 UTC
Я сам саромеўся сабе ў гэтым прызнацца, і калі сяброўка выказала аналагічныя погляды на гэты твор, нават крыху зьдзівіўся. Зрэшты, гэта ўсё ж першы ягоны раман.

Reply

znikla December 8 2011, 04:07:19 UTC
Але не першае, што ён напісаў у прозе.
Ну, ён такі трохі сумбурны і ўвогуле больш на верш у прозе падобны, але тым не менш.
Аднак у кожнага сваё успрыманне, безумоўна.

Reply

vital_rudak December 7 2011, 21:10:39 UTC
ужо ўсё па два-тры разы перачытаў

Reply

kabierac December 7 2011, 21:12:23 UTC
аналагічна. і па колькасьці асобнікаў у маёй бібліятэцы, дарэчы, ён абганяе ўсіх іншых аўтараў.

Reply

vital_rudak December 7 2011, 21:18:18 UTC
з нядаўняга часу i ў мяне так.

Reply

kabierac December 7 2011, 21:20:36 UTC
у мяне яшчэ такая праблема - я нарадзіўся на вуліцы Караткевіча. і да пэўнага ўзросту мне ніхто не тлумачыў, што гэта падпольшчык.

Reply


Leave a comment

Up