Скажы мне, што ты слухаеш, і я скажу табе, хто ты.

Oct 07, 2014 18:47

На самой справе не, гэта ўсё фігня. Я сустракаў абсалютных падонкаў, якія слухалі класіку і "Бітлз", і наадварот, ведаю вельмі харошых "па-жызьні" людзей, што захапляюцца, прасцігоспадзе, рускім рэпам і шансонам. Музыка наўрадці можа як небудзь асабліва паўплываць на чалавека. Таткава дзяга, напрыклад, можа. А музыка не. І не кідайце ў мяне сваімі тапачкамі. Калі ласка, насуньце іх назад на свае тошчыя загатоўкі, не май месяц на дворы, а батарэі ў кватэрах па-ранейшаму як мой IQ. Ніжэй за ноль, кароча.

А як ёсць "алібі", то можна спакойна ўзяць удзел у чарговым жэжэшным флэшмобе. Дарагі наш таварыш alex_poetry захацеў больш даведацца пра мае музычныя прыярытэты. Згадзіцеся, з гэтай жэжэшкі не асоба пра тое і скажаш? Challenge excepted, як той казаў! І я ня буду крыўляцца і пісаць пра ўсіх гэтых вашых джазаў, блюзаў і прочых сімфанічных аркестраў. Усё па гопу, толькі хардкор. І калі гэта флэшмоб, то спачатку правілы:
1. Калі нейкі нехарошы чалавек уцягнуў цябе ў гэты флэшмоб, то ты спачатку перапосці сабе чатыры пункты правіл.
2. Далучы да іх восем харошых ці важных табе песень.
3. Выберы 6 чалавек, ад якіх хочацца пачуць штосьці такое ж. Пазаві іх, каб яны ўбачылі і адгукнуліся.
4. На ўсё даецца 24 гадзіны. Форма вольная.
Паехалі!

1. Маё захапленне музыкай (а з нацяжкай гэта можна назваць захапленнем) пачалося недзе ў сярэдзіне 90-х, са з'яўленнем у кішэні першага плэера. І гэта быў рэп. Праўда, ўжо недзе праз гады са два на летніх канікулах мы ўсёй вёскай пераселі на байкі вытворчасці ММВЗ і сталі слухаць метал :) Усё, што можна было знайсці на Глыбоцкай хітрушцы на касетах. Фаварыты таго часу: "Manowar" і "Ария". А любімая кампазіцыя "Going To The Run" (ці "Беспечный Ангел"). Многа пазней я даведаўся, што і першыя, і другія проста перапелі песеньку стромных галандцаў "Golden Earring ".


Прослушать или скачать Manowar Going To The Run бесплатно на Простоплеер

2. Паралельна з металам круціліся касеты з запісамі "Сектара"! Помню са стрыечным братам сядалі ў "жыгуль" яго бацькі, уключалі магнітолу на ўсю і заплюшчыўшы вочы ўяўлялі сябе лірычнымі героямі гэтай кампазіцыі. Кааайф.


Прослушать или скачать Сектор газа Бомж бесплатно на Простоплеер

3. І, канечне ж, "Король и Шут". Пакажыце мне чалавека, які б ў падлеткавым узросце іх ня слухаў? Хто ня слухаў КіШа, кіньце ў мяне сябе камень! Помню ўжо з пачатку красавіка звычайна пачынаў марыць як прыеду на летнія канікулы ў вёску і кожны дзень буду прачынацца і слухаць гэту песеньку :)


Прослушать или скачать КиШ Утренний рассвет бесплатно на Простоплеер

4. Далей быў універ з абшчагай. Першы і другі курс. Мафон у пакоі адзін на траіх. І той не мой. Таму амаль заўжды круцілі радыё. А калі не радыё, то рэп :) І ведаеце, многія кампазіцыі дагэтуль успамінаю з цеплатой. Як зараз у галаве ўсплывае карцінка: сядзіць такі малы Віталя, абразае бульбу на вячэру, а з мафона гучаць "Молниеносные квазары"...


Прослушать или скачать Автобус Чебоксары - Нижний бесплатно на Простоплеер

4.1. Ва ўніверы не абыйсцісяя без т.зв. "бухацельных" песень. Аднойчы капаем мы лапатамі раскопчык, ціха і бяз помпы пашыраем сярэднявечны Полацак, карысна праводзім практыку, можна сказаць. І раптам з калонак зялёнай "капейкі" кіраўніка практыкі даносяцца першыя ноты шыкоўнай кампазіцыі, пад якую мы будзем піць тварыцьчадкуцежаіябсьцігусей ў гэты вечар, і ў наступны, і ў яшчэ многа-многа вечароў чуць не да пятага курса. Гэта цяжка патлумачыць, але яно так было. Адзіная песня на замежнай мове (акрамя рускіх, канечне), якую я ведаю напамяць. Па-румынску. Піндзееец. Гапата, хулі:)


Прослушать или скачать O-Zone Dragoste din tei бесплатно на Простоплеер

4.2. І, ясен-прыкрасен, куды гісторыку без песнапеній Сяржука Сокалава-Воюша. На кожным паці другога-трэцяга курса абавязкова зацягвалі ў некалькі горлаў "Ці звонка свісне пугаўё, ці вольны вецер загуляе!..." Брат тады школьнікам быў, неяк знайшоў у сябе на кампе (я закінуў, канечне) гэтую песеньку. Доўга потым яшчэ зваў мяне Пугаўём :)

image Click to view



5. Аднойчы мы ўсёй групай 03-ГІС ганялі на басе ў Мінск на два дні. Схадзіць на кіношку там, бухнуць, зазырыць Строчыцы. Такая ўзнагарода ад факультэта за перамогу ў конкурсе на лепшую групу. Усю дарогу назад раўлі як рэзаныя як нам потым сказалі нармальныя аднагрупнікі пяялі ў заднім праходзе аўтобуса "У карчме" і "Шынкарачку". Пяць гадзін запар, пэўна. І ўсё адны і тыя ж 2-3 песні. Цвярозыя, амаль. Во якая сіла ў мастацтва, а ты гаворыш.


Прослушать или скачать Стары Ольса У карчме бесплатно на Простоплеер

6. Потым было размеркаванне і затачэнне ў кабінцы "кніжнай рэдакцыі ПДУ". Я першы прыходзіў, апошні сыходзіў, рабіў усё чыста, хацеў нават прозвішча на Стаханаў змяніць. Праўда, цягнулася ўсё гэта можа з год, пакуль я не ўсталяваў на працоўны комп "фіфу" і не прыцягнуў навушнікі. І як адрэзала. Кароча, чуць не патапіў навуку ва ўніверы. Пад "Паветраны шар", менавіата пад гэту трыб'ютаўскую версію, асабліва многа галоў забівалася, паспрабуйце.


Прослушать или скачать Паветраны шар бесплатно на Простоплеер

7. 2011 - пачатак 2012 г. Мы з сябрамі часта слухалі нямецкую музыку (бо ў тусе быў філолаг, падсадзіў). Гэта песенька мне асабліва падабалася. Сяброў усіх пагубляў у астатнюю частку 2012-га (цяжкі перыяд у жыцці, Піцер, нервы былі ні к чорту, недзе псіхануў, недзе павёўся як баба, а потым ужо ня змог і не захацеў усё вяртаць). А песня засталася.


Прослушать или скачать Clueso Chicago бесплатно на Простоплеер

8. Цяпер жыву далёка ад Глыбокага, бацькоў бачу два разы на год у лепшым выпадку. Зрэдку ўрубаю на мабіле Скрябіна і настальгірую. Калі і да слёз нават, а што ж...


Прослушать или скачать Скрябін Мама бесплатно на Простоплеер

Увогуле зараз музыку ці зусім ня слухаю месяцамі, ці знайду якую вясёлую "цялегу" і ганяю адну і туж ж днямі. Нядаўна, напрыклад, зайшоў у кантагцег да znikla і вычапіў адтэдава песеньку пра Купалу. Пад яе і пішу гэты тэкстус. Ужо нават Сырнік хутка будзе ведаць словы напамяць :)


Прослушать или скачать Leibonik О Купала бесплатно на Простоплеер

Доўга думаў, каму б перадаць флэшмоб, каб не напружыць там, ці не пакрыўдзіць. Шэсць юзернэймаў так і не вычапіў. Так што перадаю alesyazpalessya (бо даўно тут не была, хоць раскажа як справы:)), alkobugi (ты ж хацела нешта напісаць у жж, вось ён шанец:)), chibasik (ахота хардкору і чаду:)), fawkes_by (каб не расслабляўся і кідаў свой апасны твітар:)). Калі знойдзеце часу, вядома. Правіла нумар 4 дазваляю парушыць, так ужо і быць :)

жысьць, welcome, го_гуляць, рубрыка "старыя хіпаны", фрагменты

Previous post Next post
Up