Пра кніжкі

Aug 29, 2014 19:37

Нядаўна бачыў як нехта з суседзяў вынес на сметнік колькі стосаў кніжак. Хацеў нават схадзіць глянуць, што там за яны. Але нешта пакуль акруціўся туды-сюды, не паспеў, карацей. Яшчэ з год таму пачаў бы тут вам ныць нешта пра "аёечкі-аёй, гэты свет точна абрычон: людзі пачалі выкідаць кнігі... астанавіце я сайду і да т.п." Але апошнім часам чытаў больш з "вядроіда" і электроннай кніжкі, так прывык, што папяровыя ўжо ідуць цяжка. Бо нязручныя. Крохкія. Дарагія. Дарагія нават тыя, што надрукаваныя на таннай паперы. Непрыгожыя, што там ужо хаваць. Ад большасці кніжак нам трэба толькі тэкст. Ня бачу ніводнай прычыны, каб разам з гэтым тэкстам цягнуць у хату яшчэ і паўкілі паперы.
Previous post Next post
Up