Кніжнае. Пытаннечка

Aug 09, 2014 19:57

Чытаю тут кніжыцу адну. "Рома едзе" завецца. ЖЖ ужо ня торт, таму трэба пэўна расказаць, што за яна. Карацей, 20-цігадовы студэнт з Беларусі бярэ заплечнік і 200 бачэй ды валіць з хаты ў кругасветку. Так, вось гэдак проста:

"У маёй кішэні штосьці каля двухсот даляраў. Мой заплечнік важыць дваццаць тры кілаграмы. Усё разлічана на поўную аўтаномію цягам тыдня, а можа і больш. У камплекце - лёгкая палатка, спальнік, дыванок, маленькая гарэлка з газам, кацялок на літр, нож, ліхтар, шмоткі ды іншыя нішцякі. Я зрабіў прышчэпку ад ліхаманкі, страхоўку на паўгода ды іранскую візу. Мой тэлефон трымае батарэю каля месяца, камера - паўтара тыдня, ноўт - восем гадзін. Усё застрахавана ад раптоўных паводак гермамяшкамі. Так што на наступныя пару месяцаў усё са мной досыць ясна. Я выходжу з дома раніцай 1 ліпеня. Дзейнічаю холадна і рашуча, быццам бяру інтэграл. За апошнія паўгода я сотні разоў уяўляў сабе гэты момант. Я ведаю дакладны час, калі прыйдзе 112-ты аўтобус - на ім я дабяруся да трасы. Я ведаю дакладнае месца на М1, дзе стану з выцягнутай рукой".

Упрынцыпе, мова, стыль, сам тэкст - усё заходзіць норм. Але вось чытаю я пра гэта ўсё "пагружэнне" на "днішча" ў Грузіі, Арменіі, Іране, Азербайджане, Алтайскім краі, Манголіі, Кітаі, Лаосе, Тайландзе, а сам сабе думаю: наколькі цікавей асабіста мне было б чытаць такія ж "непуцёвыя заметкі" пра Нароўлю, Брагін, Ганцавічы, Столін, Клімавічы, Буда-Кашалёва, Расоны, Ашмяны, Лоеў, Чаусы і г.д. і да т.п. З іншага боку, у такую "кругасветку" можна і самаму рвануць. Эх, дзе мае 20 год? *закаціў вочы, успамінае* Хаця не, у 20 год піва, дзеўкі і футбол рулілі маім жыццём. Быдла яно і ёсь быдла. Дык гэта, а няўжо пра Беларусь і праўда ніхто нічога такога на паперы не выдаваў? Ці гэта я туплю як звычайна?


кніжнае, МРБ, літаратурцы

Previous post Next post
Up