19.05. Шквал у Глыбокім

May 20, 2014 12:49

Пакуль мы ўчора у тырнэтах "звіздаболілі" пра хакей і любаваліся на фота граду на вашых далонях, вецер чуць не расфігачыў маё Глыбокае. Відаць Сусьвет падумаў, што мястэчка дафіга зялёнае, нада б гэта дзела прарэдзіць. Ну і навошта вам, дарагія глыбачане, дахі на хатах - лета ж блізка. А калі без жартаў, то маці выйшла на вуліцу і падумала, што пачынаецца вайна: усё грыміць, дрэвы валюцца, у паветры лётае шыфер і цэлыя здаровыя сукІ. Што праўда, у нас дома знесла ўсяго пару-тройку шыферын. Астатняму мястэчку пашанцавала крыху менш.



Тыя дамы, што вышэйшыя, пацярпелі больш за ўсё.



Парк і набярэжная Кагальнага возера.



Мая родная вуліца М.Горкага. На заднім плане відаць стадыён і кусок кляштара.



Копцеўскія могілкі. Пацярпелі старыя надмагіллі. У тым ліку помнікі польскім жаўнерам.



Былы кармелітскі касцёл.







Вунь за машынай відаць зялёная хата бабы Мальвіны, сястры майго глыбоцкага дзеда Мішы. Бацькава хата таксама тут блізка, крыху за тым апошнім аўтобусам.



А вось старая ліпа разбурыла частку кляшторнай сцяны ХVІІ ст.



Добра. што ня ўсе паваліліся.



Двары цяпер выглядаюць больш разнастайнымі.



За возерам першая школа і адзін са старэйшых раёнаў горада.





Бярлога амаль гатова, можна засяляцца :)



Не вытрымаў змагання з ветрам.



Партызаны відаць падчас стыхіі некуды схаваліся, таму стаяць некранутыя. На тое ж яны і партызаны.





Некаму ў двор прыляцеў прэзент ад суседа.







Старыя домікі паміж плошчамі.



Пошта і кансервавы завод.







Усе фота з партала Край.бай і з Кантакцега.
Во як "весела". Дарогі разблакавалі да канца толькі сёння. Электрычнасць падрубілі таксама амаль вось толькі што. А вы кажыце град, град...

Упдэйтэ. Яшчэ колькі кадраў з месца падзеяў.













І хто заўжды на перадавой? Канечне каты :)








фота на тэлефон, Глыбокае über alles!

Previous post Next post
Up