Дзень 29

Apr 29, 2014 20:23

Ня ведаеш, што посціць у бложык, а патрындзець ахота? Посці сіські піва! Во знайшоў сёння пэўна самае таннае піва ва ўсёй Рэспубліцы прам зараз. 8200 зайчыкаў. Смак дзесь на 15000 :) Можа праз тое, што тыдзень таму зваранае, але мне зайшло. Нагадала той самы півас з бочкі ля касцёла ў Глыбокім недзе ў 99-м годзе, які мы пілі цішком, каб не запалілі мамкі ці суседкі. Рэкамендаваць усім ня буду. Бо 15 гадоў таму ў кожнага было сваё піва...


Глыбокае über alles!, залівацца, #100happydays, пятнічнае

Previous post Next post
Up