Калінкавічы зялёныя і возера-нага

Apr 28, 2014 10:42

Нешта я даўна не пісаў сюды пра футбол, не находзіце? А вы ж так чакаеце, так чакаеце :) Во ўчора схадзіў на матч 2-ой лігі ў слаўным горадзе Калінкавічы. Олдскульны футбольчык, ольдскульны стадыён, олдскульнае табло: 60-я дэтэктэд.



Хаця не, 60-х я канечне не бачыў. Учорашні вечар вярнуў мяне ў Глыбокае сярэдзіны 90-х гадоў. Такі ж зялёны горад, амаль няма міліцыі, амаль біток на стадыёне. А гэта дзесяць адсоткаў насельніцтва раённага цэнтра, меджду протчым. Дарэчы, другая ліга па-ходу сапраўды беларускі прадукт, без пантоў і легіянераў, без грошы, без нармальных пляцовак, затое з беларускай мовай.



Спонсар каманды - мясцовы рэстаран. Праўда "Палянка палесся" - гэта не яго назва, а паганяла фірмы ўладальніка. Ззаду на форме таксама ўсё па-наску. І на спартыўных касцюмах ФК "Асіповічы" таксама ўсё як мае быць. Без усялякай мангольшчыны.



Цырымонія адкрыцця сезону. Начальства вяшчае, міліцыя бдзіць, гульцы перамінаюцца, запасны варотчык нясе півас на ўсю каманду. :) А возера за плотам стадыёна якое маляўнічае! З пляжам, з байдаркамі і...



... выкапанае нейкім жартаўніком ў форме нагі :)) Нават шкарпэтка падраная на наску, усё як мае быць :)



Калінкавіцкі гарадскі стадыён: да нас хоць на кані, хоць на ровары - толькі прыходзь! :) Дагляд, дарэчы, міліцыя зусім не праводзіла.



Хлеб-соль судзьдзям, усё як палаген. Дзеўкі гаворуць на мясцовым дыялекце, я разабраў праз слова.



"Раўненне на сцяг!" Гучыць гімн, а сцяг БССР павешаны так, што больш падобны на парус.



Дарэчы, кожнаму глядачу перад уваходам раздалі па некалькі сурвэтак, каб працерці крэсла. Усе па-культурнаму - для людзей, не ваша сталіца :) А яшчэ выдалі вось такую паперку і абазвалі яе "праграмкай". Ню-ню :)



"Наш горад! Чырвона-белы колер!!!" - разносілася над стадыёнам. Каля сотні фанатаў, між іншым. У "Славіі" такой колькасці няма. На фота можна ўбачыць, што паляна з купінамі. Затое ўсё душэўна і лампава :)



Высокія тэхналогіі па-палеску :_)



А вось атракцыён для гледачоў: кожнаму, хто з пяці метраў патрапіць мячыкам у дзірку, давалі шакаладку. Я не патрапіў, есессна :))



Карацей, прыязджайце да нас у Калінкавічы. Гэта трэба бачыць на свае вочы :)

фота на тэлефон, ФК "Баварыя", футбол, Палессе - ты мяне валнуеш, welcome

Previous post Next post
Up