Пра доследы над півам, альбо дзень 24

Apr 24, 2014 18:25

- Хачу праспяваць песню пра піва!
- Давай.
- "Я буду долго гнать велосипед, в глухих лугах его остановлю, нарву цветов и подарю букет той девушке, которую люблю..."
- Я, канечне, выбачаюся, але тут ні слова пра піва...
- Як гэта? А "люблю"?!

Вось і я гэдак сама проста люблю піва. Не патрабуючы узаемнасці, "безбазбездно". І калі сам прэзідэнт Рэспублікі пачынае вяшчаць пра піва, то я як ніколі ўважліва слухаю. І нават час ад часу канспектую. Вось што было сказана пару тыдняў таму: "Когда идете в баню, возьмите пиво и, как у нас было принято, брызните на камни, импортное и отечественное, и понюхайте, чем это все пахнет. Белорусское пиво - это запах хлеба, это все живое и натуральное". Імпартнае ж піва - ненатуральнае, таму што: "напичкано разного рода вкусовыми компонентами, завезено из-за границы и долго у нас хранится, т.к. напичкано консервантами". (Падрабязней чытаць тут, напрыклад). Паміж радкоў, так сказаць, спакойна чытаецца, што калі ўзяць у баню замежнае піва, то яно будзе пахнуць горш за наша. Не, не тое, каб я сумняваўся, ці не давяраў, там. Проста характар маю паскудны, усё хочацца праверыць.

Выклік прыняты, як той казаў! Для гэтага была закупленая невялікая "батарэя шчасця" :)



Потым неяк падумаў, што пяць пазіцый - гэта малавата. Так што да "батарэі" было дададзена вось гэта хоць і бюджэтнае, але ж самае настаяшчае чэшскае піва.



І плюс яшчэ цёмны "Златы Базант" і светлае "Хайнекен" піцерскага разліву. Разам атрымалася восем пазіцый з пяці краін: Беларусь, Літва, Германія, Расія і Чэхія. Без Украіны спіс канечне не дужа поўны, але ў бліжэйшых крамах нічога не адшукаў. Мая тэма - даступнае дэмакратычнае піва коштам 1-2 баксы.

Паколькі бліжэйшая лазьня, якую магу сам расцепліць, заліць півам і мне за гэта нічога ня будзе, знаходзіцца аж у Глыбокім, прыйшлося часаць рэпу. Але выхад знайшоўся хутка. Я проста ўзяў нашу старую патэльню! Гэта канечне не печка, але яе можна лёгка раскаліць на пліце, дадаць крыху фантазіі, плёхнуць піва і вуаля, ты як ў лазьні :)



Першым у пару ператварыўся цёмны "Zlaty Bazant" беларускай вытворчасці. На ўсю хату запахла свежым хлебам і карамельлю. Нюхаў бы і нюхаў. Але замест гэтага пайшоў адкрываць вокны і мыць патэльню (як і пасля кожнага наступнага піва), бо перамінаўся з нагі на нагу ўвесь у чаканні наступны канкурсант.

"Amstel Premium Pilsner". Галандзец расійскага разліву. Абыр. Ён та і вярнуў мяне на нашу грэшную зямлю, бо пах нічым... парай :)

Далей у бітву ўступіў чэх - сьветлы "Лабковіц". Што тут можна сказаць? Лёгкі хлебны пах быў, канечне, але болей пахла палёнай пластмасай.

Наступным на рынг вылез мілы сэрцу "Портэр" ад "Аліварыі". У хаце запахла хлебам і спірцягай, як сказала Ната. А можа так і пахне сапраўдны хмель, ну? :)

Тут дослед давялося крыху прыпыніць, бо, надыхаўшыся ўсім гэтым "благалепіем", захмялеў кот. Усё відаць і без словаў :)



Але суворы дух навукі хутка прымусіў мяне распачаць змаганне з новай сілай. Да патэльні выйшаў прэтэндэнт нумар пяць, чыстакроўны арыец "BitBurger". Нанюхаўшыся яго парамі ў бартавы журнал запісаў наступны тэкст: "не хлеб, але дрожжы ходзюць + алк. = даволі прыемны". Немец пазітыўненькі, карацей.

Далей незабыўнае "Жыгулёўскае" з Ліды. Колькі яго выпіта вашым пакорным слугой нават падлічыць цяжка. Пэўна цэлы "малакавоз", не інакш. Ды што там казаць, калі адзіны раз у жыцці, што мы гулялі ў "эдвард рукі-паўтарашкі", гулялі з лідскай "жыгай". І чым яно мне адплаціла? Нічым! Яно не пахла. Я так доўга прынюхваўся, даючы яму шанец за шанцам, што пачала гарэць патэльня...



А гэта чакае свайго шансу сціплы піцерскі "Heineken". Чым ён пах можна падглядзець у нататніку: "Хлеб. Даволі смачна. Піцерам :) 3-4 месца". Пі-і-іцерам. Настальгірую, штоле? :)



Ну і апошнім быў светлы "Швітурыс Гінтарыніс", наш госьць з брацкай Літвы. Пінта, мой любімы памер :) У нататніку чытаем наступнае: "Сімпотна! Хлеб-дрожжы + дрэва нейкае. 1-3 месца".



Во, для прэссы нават бартавы журнал ё, завізаваны сведкамі :) Хех. Там усё адно нічога не зразумець праз мой каліграфічны почырк :)



"BitBurger" ператварыўся ў малако :)



У выніку п'едэстал атрымаўся наступным:

1-ае месца. Цёмны "Zlaty Bazant"
2-ое месца. "Швітурыс Гінтарыніс"
3-яе месца. Портэр ад "Аліварыі"
4. Піцерскі "Heineken"
5. "BitBurger"
6. "Жыгулёўскае" з Ліды
7. "Amstel Premium Pilsner".
8.  "Лабковіц".

У заключэнні хацелася б сказаць, што цытату, прыведзеную напачатку допіса можна лічыць праўдзівай. Часткова :) Беларускія "Портэр" ад "Аліварыі" і "Златы Базант" цёмнае з Бабруйска на п'едэстале. На смак, канечне, яно ўсё не так, і п'едэстал быў бы зусім іншы, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя :)

Дзякуй тым героям, што дачыталі да канца. Слава піву! Але памятайце: мінздраў перждупержает :) 

я_на_фота, залівацца, ФК "Баварыя", рубрыка "дзве палоскi", дай бог кажнаму, пятнічнае

Previous post Next post
Up