XXVIII

Apr 22, 2014 10:17

Як зараз памятаю. 28 год таму: вясна, цёпла, аўторак. Цёмна-цёмна перад вачыма. І раптам бац, святло! Аглядзеўся я вакол сябе: мама, дакторка, яшчэ нехта ў белым халаце. О, нарадзіўся. Крута, думаю. А потым глядзь у вакно, а навокал Падсвілле. Я як закрычу ад прыкрасці: "О неееет, як я мог нарадзіцца ў Падсвіллі, гэта ж усю жысьць на кпіны адказваааць!". І крычаў так аж да таго часу, пакуль бацька не забраў нас з мамай дамоў у Глыбокае. І больш ніколі не крычаў, і не плакаў. Ну як ніколі? Аж паўтары гады. Да таго самага моманту, пакуль не нарадзіўся малодшы брат. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя :)

Карацей, не прыдумаў нічога дасціпнага напісаць пра сваю днюху. Усё ж на год бліжэй да маразму, вайдзіцеўпалажэніе :)

я_на_фота, Глыбокае über alles!, ФК "Баварыя", #100happydays

Previous post Next post
Up