Пра КаляВяліканьне

Apr 21, 2014 10:06

Вось усё б добра здаецца: і свята ж рэлігійнае, і вясна, і цёпла, і народ увесь у адным "парыве". Але адно мяне ў гэтым усім бянтэжыць. На вуліцы ўчора быў ад сілы хвілін 55. За гэты час цьвярозым бачыў толькі кіроўцу аўтобуса. А, ну і як назад вяртаўся - кіроўцу другога аўтобуса. Спадзяюся яны і праўда былі цвярозымі. Усе астатнія ж 99,9% у рознай ступені падшафэ. Хто проста ідзе вясёлы і з чырвоным носам, каго вядуць пад рукі, а хто і на фінальнай версіі аўтапілота крыпаецца ў напрамку родных дзьвярэй. І калі на новы год, напрыклад, гэта ўсё шумна, весела і пад ёлкамі, то учора неяк наадварот - навокал сотні ціхіх і сумных алканаўтаў, якія чамусь вырашылі падумаць пра вечнае. Што праўда - у асноўным усе адэкватныя. Гэта хоць маленькі, але плюс. Зранку табунамі пахмяляцца.



А наперадзе яшчэ Радаўніца, першае і дзевятае. Куды б мігрыраваць на гэта час...

пацан зазыр - гэта Мазыр, абадай цябе халера!

Previous post Next post
Up