Пра пакет і левітацыю

Apr 19, 2014 13:24

Ранкам мыў вокны на балконе і паралельна назіраў такую карціну. Ідзе ля плоту адной з сядзіб "часнага сектару" дзяўчына ў белым плашчыку і на шпільках у сантыметраў 20. Капаецца ў сваёй сумачцы, яўна нешта шукае. Гэтым іскомым нечым аказаўся звычайны цалафанавы пакет. З выгляду абсалютна пусты, карацей, смецце. Дзеўка вымае яго з сумкі, азіраецца па баках і, каб ніхто не ўбачыў, кідае пакет за плот. А плот стары такі, з негабляваных дошак, яўна разы ў два старэйшы за "нашу хуліганку". І гародчык за плотам чысценькі, пэўна ўжо апрацаваны і пасеяны. Дык вось, не паспела дзеўка адыйсціся ад месца злачынства і на некалькі метраў, як раптам зьяўляецца амон на бронетранспарцёры і дубінкамі адхажвае яе па плячах пакет рэзка ўзнімаецца ў паветра, пералятае праз плот і, больш за тое, яшчэ некалькі метраў ляціць у бок сваёй нягеглай гаспадыні. Не дагнаў, канечне, але вельмі стараўся. Як жывы.

Poll

я_на_фота, пацан зазыр - гэта Мазыр, пытаннечка

Previous post Next post
Up