Дзень 11, альбо зноў пра Мазыр

Apr 11, 2014 10:20

Сёння пра грамадскае харчаванне. Амаль. Пэўна ж усе ў чаціку ведаюць пра мазырскі днішча бар "на калёсах" "Тры пячкуры"?



Ну я так і думаў :) А было тут яшчэ зусім нядаўна, нейкіх гадоў 6 таму, ня менш каларытнае месца. На Прымаставой плошчы стаяла вось такая кафэшка.



Злепленая з гуманітарнага (напэўна) аўтобуса "MAN". Нават Ната яе ўжо ня помніць. Бо ў тыя часы пехам пад стол хадзіла, а не па злачняках :)



Такі вось ненавязлівы інтэр'ер з лампавымі фіранкамі. Інтэлігентныя наведвальнікі "прылагаюцца".



Такое ж інтэлігентнае меню. Эх, "каралева стала" сасіска ў цесце ўсяго 750 зайчыкаў, беляш - 680. Як ты далёка, залаты век :)



І што ж сталася з той кафэшкай, запытаецеся? Ёсць версія, што яна цяпер возіць (ну ці вазіла яшчэ год таму) турыстаў і протчых хіпстарочкаў па бяскрайніх прасторах вашай з намі сталіцы.



Такі вось нязграбны лёс.

трохі "падрэзаныя" фотанькі, пацан зазыр - гэта Мазыр, Палессе - ты мяне валнуеш, #100happydays

Previous post Next post
Up