Пазітыўная пятніса

Apr 04, 2014 10:16

Ранкам, дзесь у 8.35, выходжу на балкон, каб праверыць ці цёпла. А дчыняю вакно, а там праз гукаўзмацняльнікі на мясцовым малаказаводзе (ну як малаказаводзе, там нават згушчонку ня робяць, - так, шаражкіна кантора з гаспадарамі недзе ў расійскіх іпінях) перадаюць наступны тэкст: "Народ, просыпаемся - пятніца!" Відаць праспорыў нехта некаму :)

Выходжу праз дзесяць хвілін з падʼезда, а там ля "памойкі" (бічуганскі магаз на мясцовым дыялекце) нейкі сінюга кліча таварыша: "Эй, Бандэра, сюда!" :) Ну х.з., можа гэта і не целік, можа чэла і праўда так па пачпарце.

Потым еду на ахтобусе, чытаю навіны. "У другую лігу чэмпіяната Беларусі заявіўся футбольны клуб "Крумкачы". Крум-ка-чы! Думаў пасля баскетбольных мінскіх "Цмокаў" мяне ўжо нішто так не парадуе. Але не, як заўжды памыляўся. Хто небудзь ведае, што за чэрці??

Вось такое раньне у мяне. "Нешта ты, Віталька, многа смяешся, - прам вось чую словы дзеда. - Глядзі, увечары будзіш плакаць". Добра, што гэта прыкмета на мне не працуе :)
Previous post Next post
Up