Угадайка

Apr 14, 2014 20:03

Кароча, жыжысты. Напужалі вы мяне ранкам маімі ж дыягназамі, дааа :) Сядзеў такі, чытаў вашы каменты, думаў ісці да дохтара здавацца ці можа ўжо лепш адразу накрыцца белай простынню ды ціхенька адпаўзаць да могілкаў. Выходны, магу сабе дазволіць. А потым на мабільным знайшоў такую штуку, там дзе дыктуеш, а яна потым распазнае і запісвае тэкст. Праўда мова на маім андроідзе толькі агліцкая, таму прыйшлося патрэніраваць свой лонданскі говар. (Ну вы ўжо панялі - сядзеў як дурны размаўляў з тэлефонам). Стала сумна, ды і агліцкі слоўнікавы запас хутка вычарпаўся. Кароча, перайшоў я на беларускую. І тэлефон перайшоў, ну амаль. Яго беларуская перадавалася агліцкімі словамі :) Надыктаваў яму з дзесятак твораў беларускай літаратуры. Так, "Шабаны" тэлефон напісаў вось так: "So by me". А "Міколка-Паравоз" вашчэ пахожа: "Meek okaеy well worth". "Сэрца на далоні" распазнаваема: "Set up a map the Looney". "Амок" як выліты: "I'm woke". :)

Карацей. Прапаную вам угадайку. Тут зашыфраваныя пяць твораў чатырох класікаў беларускай літаратуры. Хто расшыфруе хаця б парачку?

1. "But let's skip bin unloading"

2. "Charlie Zaa milk ice on skin"

3. "Call asleep by the cell phone playing"

4. "I'll pay scale model"

5. "Pinkish locker"

Каментары хаваю :)

сябры са стужкі, кніжнае, ЧГК, го_гуляць, трэніруемся

Previous post Next post
Up