Пра лета

Mar 26, 2014 19:15

"Мама, гляди какие у дяди тапки". "А вон дядя без култки идет". 27 гадоў. Нават без чатырох тыдняў 28. А я дагэтуль не магу прывыкнуць, што усякія ліца дзіцячай нацыянальнасці называюць мяне "дзядзя". Гэта ж вось так ціха і незаўважна падбіраецца старасць. Трэба нешта рабіць. Хоць ты ідзі бараду збрый? Не, не магу - яна ў мяне выконвае важную гуманітарную функцыю: маскіруе другое падбароддзе.

я_на_фота

Previous post Next post
Up