Рубрыка "Паліруем чайнік"

Mar 20, 2014 10:12

Таварышчы, пытанне ў студыю. Хто раскажа, як можна перапрашыць вэлкомаўскі "хуавэй", каб ён адэкватна ўспрымаў мтсаўскую сімку? Гэта трэба шукаць нейкую кантору ў падвале з кітайцамі? Ці можна зрабіць самастойна не падымаючыся з любімай канапы? Адразу папярэджваю, што я ў гэтай справе не рублю. Ад слова нагладка. Чо ржэш, за тое я 200 ад грудзей ( Read more... )

сябры са стужкі, пытаннечка

Leave a comment

alex_poetry March 20 2014, 07:29:07 UTC
Я сам разлочваў. Неяк так (спасылкі там не працуюць, але табе ўсё адно давядзецца шукаць прашыўкі для тваёй мадэлі самастойна).
Ад аператара і краіны разлочка не мяняецца - крокі будуць падобныя. Але ты мусіш дакладна ведаць назву мадэлі твайго мадэма - арыгінальныя прашыўкі крыху розныя.
І на онлайнеры тэма ё, не ведаю, ці працуе гэта - мае беларускія сімкі былі толькі тэлефонныя, свісткоў у Беларусі не набываў :)

Reply

vital_rudak March 20 2014, 07:34:12 UTC
Блін, я тупануў. Мне ж не мадэм нада, а смартфон. Ламер, чо яшчэ сказаць :)

Reply

alex_poetry March 20 2014, 07:54:09 UTC
Ну тады магу толькі адзін момант падказаць. Кожны смартфон мае свой IМEI код - набяры *#06# і даведаешся. У Сеціве можна пагугліць калькулятары кодаў разблакавання, яны называюцца NCK-коды, каб згенерыраваць такі код, патрэбны IMEI. Думаю (гэта не дакладна, але верагодна - канкрэтнага велкомаўскага смарту я не мацаў), што калі ты засунеш у смарт "чужую" сімку, тэлефон мусіць запытаць гэты код. Калі код будзе валідным, тэлефон "праглыне" гэтую чужую картку, як сваю.
Карацей, пагуглі нешта кшталту Huawei NCK calculator.

І яшчэ была такая праграма DC-Unlocker, яна і тэлефоны ўмела разлочваць, але сам я ніколі не карыстаўся, неяк без яе ўсё рабіў.

Reply

vital_rudak March 20 2014, 08:02:27 UTC
Дзякуй, Аляксей. Я тут нагугліў і кантору мясцовую праўда, можа лепш тудой занясу)

Reply

alex_poetry March 20 2014, 08:07:02 UTC
Занясі. Калі гаворыш многа, тады гэтыя выдаткі на разблакаванне акупяцца праз 2-3 месяцы праз розніцу ў тарыфных планах :)

Reply

vital_rudak March 20 2014, 08:16:01 UTC
Толька блеаць у гэтым мазыры фіг што знойдзеш у тырнэце, прыйдзецца нагамі шукаць :))

Reply

kiedy March 20 2014, 08:17:30 UTC
ну тут не ў тарыфах справа, проста хацім памяняцца тэлефонамі)

Reply

alex_poetry March 20 2014, 08:20:37 UTC
Хітры сямейны план!))

Reply

kiedy March 20 2014, 08:32:33 UTC
а то)))

Reply


Leave a comment

Up