Пытаннечка (даўно не было)

Mar 07, 2014 19:31

Ранкам сёння зайшоў дадому, распранаюся, прыслухаўся. Чую, яно! Успомнілася адразу старое слоўца з дзяцінства. А вы ведаеце, што такое курнА? А хто яе можа "пяяць"?

Poll

людская мова, пытаннечка

Leave a comment

Comments 16

volka_z_bolkava March 7 2014, 16:48:35 UTC
Чулі-чулі, ад сваёй бабулі :)

Reply

vital_rudak March 7 2014, 16:51:08 UTC
Ну каб ты ды і ня чула! На адной рэчцы раслі лічы :)))

Reply

volka_z_bolkava March 7 2014, 16:52:31 UTC
Дык! :))
*пасьміхаецца і пачынае пяяць курну ;)))

Reply

vital_rudak March 7 2014, 16:54:43 UTC
Я таксама толькі што спрабаваў: нядрэнна выходзіць :)))

Reply


kurt_bielarus March 7 2014, 17:57:40 UTC
а што гэта?

Reply

vital_rudak March 8 2014, 07:50:29 UTC
Кот пяець курну (вуркоча).

Reply

kurt_bielarus March 8 2014, 08:07:44 UTC
:)Дзякуй

Reply

vital_rudak March 8 2014, 09:10:11 UTC
Няма за што)

Reply


olga_kolor March 8 2014, 06:33:23 UTC
Віталь, Вы ж абавязкова патлумачце потым. Мне вось цікава.

Reply

vital_rudak March 8 2014, 07:49:31 UTC
Курна - гэта вуркатанне. Коцікі яе "пяюць" :)

Reply

А-а... olga_kolor March 8 2014, 08:28:33 UTC
Вось так: курр, куррр, куррна...
Які рэгіён, нагадайце?
У нас на Талачыншчыне я такога не чула.
"Варкоціка" мне спявалі, а курна - чую ўпершыню...

Reply

Re: А-а... vital_rudak March 8 2014, 09:11:29 UTC
Паўднёвы захад, Віленшчына гістарычная, карацей. Так і ў Пастаўскім раёне зараз кажуць нават, і ў Глыбоцкім. А ў Полацку ўжо ня чулі, і тым больш тут :)

Reply


pani_teklia March 8 2014, 06:57:58 UTC
Ну, пэўна ж не жонка пяяла ;)Тады варыянт толькі адзін )))

Reply

vital_rudak March 8 2014, 07:48:15 UTC
Сантэхніка ж можа яшчэ "вуркатаць" :))

Reply


Leave a comment

Up