Нарэшце пра АГ

Feb 07, 2014 10:09

А вы што думалі, раз маўчу, то і ня буду ўжо пісаць пра гэна дзейства? Пфф! "Человек, не написавший что-нибудь про Олимпиаду или хотя бы не обсудивший событие со знакомым, должно быть обладает нечеловеческой силой воли," - піша у сваім алімпійскім бложыку на голз.бай, цьфу бляха, на трыбуне.бай прасьцігоспадзе, Іван Грунтоў. І я прынцыпова з ім згодны. Што можа быць круцей за хакей, біятлон, кёрлінг (ці як там на нашай ніве рашылі яго зваць), скачкі? Толькі ўсё гэта разам і без хлеба, канечне :) Але ж не пра тое сказаць хацеў, вечна загаваруся тут, загаваруся, усё пазабываюся, што хацеў. Стары ўжо дзед, анягож :)
Дык вось. Цікава. А каб гэта самая алімпіяда з тымі ж самымі касякамі была не ў Расіі, а ў якой Швецыі зараз? Хоць тая Швецыя ад яе і адмовілася, ды ўсё ж. Ці былі б такія каментары, што ўсё фігова, дохлыя сабакі на вуліцах, каналізацыя без люкаў, у гатэлях персанал не дакрычышся, на вуліцы мядзьведзь пакусаў баліць німагу, снегу блеаць мала!? Як па мне, то многія і праўда прыехалі з мэтай, калі не залажаць канкрэтна, то хацяб някісла падсцябнуць. Нават перад Пекінам такой хвалі негатыву не было, здаецца. Ах бедная Расія-матужка. Што ж будзе на ЧМ у Мінску, а? Хаця...


пытаннечка, спорт-эскорт

Previous post Next post
Up