Бiёграфам

Nov 24, 2011 20:00

Вось раней быў харошы, нават пiсаў якiя нi якiя вершы:

Тоны пылу замялі старыя валуны,
Тонай моху абрасьлі старыя пушчы.
Вецер вые толькі з цёмнай стараны,
А вакол яры, пагоркі, кручы...

Сто гадоў як зьнік апошні чалавек,
На дарогах зарасьлі ўжо каляіны,
І ні думкі ў ніводнай галаве,
Прэч цякуць адна з адной хвіліны.

Толькі цені ў тумане навакол,
Цені думак, цені веры, цені ценяў,
І дажджынкі часам падаюць на дол,
Высыхаюць не пражыўшы і імгненьня.

Нават вецер не трывожыць тут спакой,
Усё застыла, быццам на карціне,
І аблокі аблятаюць стараной,
І скрозь рэкі сталі й ўсе ў ціне...

Толькі я адзін жывы - а ўсё пустэча,
Я жывы - а спрэс навокал манекены.
Ува мне цяпер увесь розум чалавечы...
Чорт, прачнуўся... хаця сон быў афігенны!

А што цяпер? Цяпер усё больш вось так:




На фота з лева направа: Вiря, Раўдзi, я, Дрон i замалёваная свастыка на воз. Шэльна. Расоншчына, 2010 г.

я_на_фота, Полацк-Наваполацк на сувязі, пешу

Previous post Next post
Up