Флэшмоб-вісяк

Feb 03, 2014 10:30

Подаўна ўжо ўлез у чарговы флэшмоб, ну там, дзе табе даюць літару, а ты пішаш 10 слоў (фактаў) пра сябе, гісторый з уласнага жыцця, проста важных рэчаў, якія на яе пачынаюцца. Ну вы знаіця кароча, што я расказваю. Дык вось, дасталася мне ад volka_z_bolkava літара Т. Глядзеў я на тую літару, круціў-вярцеў у руках, а так нічога людзкага і не прыдумаў. Бо ўсякія Тэатры, Танкі, Туфболы, Ткаты - гэта так банальна. Рукі ўжо ледзь не апусціліся як раптам - эўрыка! Ёсць жа такое слова на літару Т, што назаляецца (і скажам прама - па-справе) мне скрозь усю жытку. І гэта слова Тоўсты.

Ну а што? Я і праўду ўсё жыццё тоўсты. І калі ў раннім дзяцінстве гэта мне ніяк не перашкаджала, а нават і дабаўляла вістоў да "уці пуці які мімімілы мальчык", то ў школе стала неяк горш. Даводзілася кулакамі абараняць сваё права на нармальнасць аж да дзесятага класа. Не скажу, што было дужа цяжка, бо ў асноўным папірацелі гэтага права заўжды дрышчы. Але самым злосным букам, як не дзіўна, быў чувак удвая таўсцейшы за мяне. Ці хацеў пахудзець хоць раз? Ясен хацеў: калі не трэнажорка, то футбол кожны дзень. Не прыўкрашваю, так і было. Магчыма дыягназ "юнацкі гіпаталамічны сіндром (плюс яшчэ многа ўсякіх невядомых літар пра форму)" засеў у падкорку, хто ведае, але худым я так ніразу і ня быў :) Вооось. А ў дзесятым класе са школы ў хабзу сышлі ўсе дыбілы. Ясна, што комплексы разам са збітымі кулакамі сталі прападаць. Ва ўніверы тым больш - са мной вучыліся і жылі ў інтэрнатах прыўкрасныя людзі, праўда дзяжурную мянушку "Віні" я такі атрымаў :)

Цяпер? А што цяпер. Вельмі схудзеўшы быў за час "піцерскіх канікул", можа ўпершыню з дзесятага класа важыў менш за 100 кіль. Бо хадзіў там з працы і на працу 8 км пехам. А шо, чужы горад, рабіць нефіг. Але цяпер ўсё вярнулася "на кругі свая".



І не сказаць, што ад гэтага дужа камплексую :) Хіба толькі калі мама вурчыць "худзей, а то жонка з хаты выганіць", ці як збрыю бараду :) Затое я ніразу па якіх бы неінтэлігентных месцах ня блытаўся - а іх ой як хапала - не схапіў у шчы, як кажуць. Сітуацыі былі, але злы пагляд вырашае ўсё. Знаюць, паважаюць, баяцца :) Часам чужыя людзі рэагуюць на мяне дужа смешна. Баяцца заходзіць у ліфт, напрыклад, ахоўнікі ў магазах паглядаюць асабліва пільна. Але самыя "баевікі" здараюцца ў цягніках. Аднойчы п'яны чувак, сусед па купэ з ніжняй паліцы нават памяняўся са мной месцамі з абгрунтаваннем "да ну тебя нафіг, упадёшь раздавішь на**й, потом работай всю жізнь на лекарства". А яшчэ раз неяк, пакуль я дрых на верхняй паліцы, дзяўчына-суседка з ніжняй усю ноч ад страху прасядзела на беражку свайго "койкамесца", каб чуць што адскочыць і ўратавацца. Ну а што я? Свае ж мазгі не ўставіш :)

Вось такая літара Т атрымалася. Калі вам нада, то літары ёсць, адсыплю.

я_на_фота, сябры са стужкі, го_гуляць

Previous post Next post
Up