З вычытанага левай нагой

Jan 30, 2014 10:38

Там на адным з сайтаў Марціновіч, той каторы Віцька Сфагнум піша, што цяпер пісьменнікі і паэты па-большасці і не бухаюць ужо. Сябе ў прыклад ставіць, кароча. Ну як піша, пераказвае думкі нейкага закардоннага Джона. Нецікава, нудна, па-капітанску, як заўжды ржу. Асабліва вось зайшло: "адразу дадам: так, захаваліся яшчэ ў тусе і вясёлыя бабздыры, здольныя нажлуктацца на прэзентацыі да стану бязважкасці. Але іх менее з кожным годам. Дык што робіцца? Як мэнэджары ад літаратуры і мастацтва, людзі, што ганарацца ўласным італьянскім паліто, японскай машынай ды гарнітурам-тройкай, спалучаюцца з класічнымі піякамі а-ля Караткевіч?" Тут упрынцыпе ўсё і стала ясна. Тэрмінова запісаць у класегі. Калі такія пісьменнікі цяпер руляць (хаця на самой справе гэта ўсё ж не так) - літаратуры канец.

літаратурцы, пятнічнае

Previous post Next post
Up