Допіс, што закрывае ў гэтым жж дзьве тэмы

Jan 19, 2014 20:01

Тэму новага году нумар 2014 і тэму згушчанага малака. Як не дзіўна :)
Вось такая класная віншавальная паштоўка прыйшла мне ад violet_koala. Дзякуй!



Ну і каб два разы не ўставаць скажу, што мАглы могуць доўга спрачацца наконт таго, якая згушчонка лепшая. Але знаюшчыя людзі, да ліку каторых я канечне ж сціпла прыпішу і сябе, даўно прасяклі: проста і ў Глыбокім, і ў прасцігоспадзе Рагачове (бяскрыўдны і наіўны жарт, накіраваны на прыцягненне ўвагі znikla да допісу), у малако даўно падліваюць нейкі лёгкі наркотык - у кожным горадзе свой. І ад таго, на чый наркотык ты перш падсядзеш, і будзе залежыць тое, на якім баку ты будзеш у гэтай векавечнай спрэчцы. Вось цяпер кропка.

А, ну і тады P.S. Палавінак таго, што ў Рагачове завуць "помнікам згушчонцы" у мяне на Радзіме хоць жопай еш. Глядзець у правы верхні кут. Усё, што злева, - гэта ўсяго толькі сонная і няголеная няўдалая дэкарацыя :)


Глыбокае über alles!, куміры, згушчонка, рубрыка "старыя хіпаны"

Previous post Next post
Up