Гаварыльня па пятніцах

Dec 12, 2013 10:18

Часта чую ці чытаю недзе пахвалы на адрас замежнікаў, якія ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь. Заўжды смяюся ўголас. Чаму я са сваёй усяго толькі сямёркай па геаграфіі ведаю, дзе знаходзіцца любая краіна свету, ды і мае сябры таксама ўсе ведаюць, але гэтым мы яўна не выклікаем усеагульнага захаплення? А вось калі чэл з Аўстраліі, ці з Канады, ці з Бразіліі, ці Нарвегіі якой прасцігоспадзе прыпомніць, дзе ёсць краіна Беларусь, усе абавязкова ўміляюцца. А гэта Беларусь, меджду протчым, большая за Англію, напрыклад. І не нада тут пра гэту вашу палітыку. Карацей, да чаго гэта ўсё. Як па мне, дык любы сапіенс сапіенс павінны валодаць хаця б нейкім мінімальным багажом ведаў. Нават калі багажа гэнага ўсяго толькі маленькі заплечнік. Як у мяне і ёсць :)

п.с. Дарэчы, мой утульненькі захапілі нейкія электрычаскія сквотэры. І амаль не пушчаюць гаспадара, абадай іх халера! Толькі пачну змяняць пароль - а яны мне казла ў морду. І што рабіць? Няўжо зноў акаўнт мяняць давядзецца...

футбол, пятнічнае

Previous post Next post
Up