"Географ глобус прапіў"

Nov 27, 2013 19:09

Буду пэўна 51-ым у стужцы, хто напіша, што паглядзеў ткі гэта кіно. І другім ці трэцім, хто скажа, што фільм спадабаўся. Гэта вам не якія небудзь "Няссытая гульні" ці "Тор Одзінавіч 2". Гэта фільм пра тое, што было б са мной, каб застаўся ў школе настаўнікам. Глядзеў і лавіў сябе на думцы - мае ўрокі былі падобнымі на паказаныя ў стужцы. І школьнікі адзін у адзін, толькі на год-два меншыя. Што не перашкаджала ім ебл*ніць увесь урок і замест лекцый па гісторыі і ч.г.дз. раскручваць мяне на аповеды пра футбол і вучобу ва ўніверы. Помніцца на перадапошнім уроку сабраў сшыткі на праверку, але сам правяраць не стаў, а аддаў куратаршы. Тая перад маім апошнім урокам падыйшла і доўга ўцірала пра тое, што мне лепш ніколі не працаваць у школе. Я так і не даведаўся, што там такое было ў тых сшытках. Пэўна любоўныя запіскі, чо :) За тую практыку атрымаў свае законныя 9 балаў пад абяцанне ніколі не пераступаць парог сярэдніх школ горада Полацка і Полацкага раёна.

жысьць, сінема

Previous post Next post
Up