Цюфяк і адкрыцці

Nov 25, 2013 10:05

У гэты шэры панядзелак, у які нам абяцалі снег і як заўжды спі... спідманулі, хаця б я застануся верным сабе і раскажу вам адну пазітыўную басьню. Гэта было ў сыботу. Пад пад'ездам бегаў і крычаў на ўвесь Пралёт маленькі чорны з белымі лапкамі каток. Мы з Натай па чарзе падыходзілі да вакна і охалі, ужо хацелі забраць сабе, але чудзілка некуды знік. Увечары зганялі да сваякоў зусім ненадоўга, вяртаемся пешкі, бо да ліфта была чарга з мясцовай "эліты", а на лесвіцы на нашым жа шостым паверсе ля місачкі за малаком сядзіць тое самае кацянё. Ната пабегла хуценька варыць рыбу, каб пакарміць яго і нашага боўдзілу. Толькі вось не паспела, малы некуды знік. Спадзяюся, яго забралі нечыя добрыя і больш растаропныя рукі. Але гэта толькі перадгісторыя. Увечары як заўжды паўжартам на нешта пакрыўдзіўшыся кажу жонцы:

- Вось паеду хутка ў Глыбокае і прасяджу там тыдзень цэлы, аддыхну ад вас з катом!

- Ах так? А як прыедзеш, тут будзе ўжо не адзін коцік, а пяць! Часта маленькіх бачу, усіх пасабіраю!

- Да? А я прыеду і ўсё адно чатырох выганю! І не факт, што застанецца твой Сырнік, зусім не факт! Павыкідаю ўсіх шумных і шкадлівых, а пакіну аднаго цюфяка.

- Нууу... Усё справядліва. Я цябе менавіта так сабе і падабрала!

Занавес, чо :)

суперздольнасці н., Мы, Сырнік, Клуб сапраўднага гумору

Previous post Next post
Up