Кніжны транспарт

Nov 21, 2013 19:38

У адным правінцыйным горадзе, у Маскве, здаецца, інцілягенцыя і транспартнікі хочуць запусціць "кніжныя трамваі". Плануецца, што кніжкі будуць размяшчацца ў адмыслова пашытых кішэнях, прымацаваных да спінак пярэдніх сядушак. У выпадку ўхвалы ініцыятывы з боку ўлад першы такі трамвай можа з'явіцца ўжо ў снежні. Калі масквічам спадабаецца такая ідэя, то кішэнямі з кнігамі абсталююць усе трамваі. Толькі нешта мне здаецца, што ўжо пазьняк (не пабаюся гэтага слова) метацца, той хто чытае і так возіць з сабой кніжкі ці хаця б усякія розныя іпастасі тэкста. Затое малалеткі будуць маляваць у іх свастыкі, тычынкі з песцікамі і партрэты Пуськіна. Ды што мне тая Масква. Адразу жыва ўявіў як у хаця б Мазыры такая фішачка функцыянавала. І якія б кніжкі нам прапанавалі. І колькі б за гэта ўзялі "налог". Не, лепш не нада.

Iван Бунiн, кніжнае, ФК "Баварыя"

Previous post Next post
Up