ШДзК. Трэці тур: лёгкі і як аказалася нардычны

Oct 19, 2013 20:40

Вітаю! Вашай увазе трэці тур гульні. Пытанні лёгкія: ніякіх карцінак, беларускіх паэтаў і дакладных цытат. Не здзіўлюся, калі некаторыя факты вам знаёмыя. Так што тур у многім эксперыментальны, потым раскажу. Адно, ня думаю, што яшчэ такія будуць. Наступны - дык і ўвогуле біспашчадна-садыстскі. На гэтай мажорнай ноце запрашаю да гульні. Паехалі :)

1. На выспе Анхольт, у адным з вузкіх дацкіх праліваў, размешчана самая вялікая пустыня ў Паўночнай Еўропе. Прычынай знікнення дрэў стала тое, што на выспе ўжо вельмі доўга працуе важны аб'ект. Што гэта за аб'ект?

2. Звычайна цукар вырабляюць з трыснягу ці з буракоў. Аднак у Кітаі кандытары робяць рысавы цукар, у Панаме - бананавы, а ў Новай Зеландыі - з клубняў батата. Назавіце расліну, з якой ў ХІХ ст. выраблялася да траціны ўсяго цукру ў Канадзе.

3. Біяхімік з ЗША А.Фрэй ужо шмат гадоў вывучае ГЭТА. Навукоўцу дапамагаюць тысячы добраахвотнікаў, якія ў адмысловых акулярах часта глядзяць вельмі вясёлыя фільмы ці чытаюць розныя драматычныя гісторыі. А што менавіта вывучае доктар Фрэй?

4. У рэкламным роліку сярэдзіны 2000-ых гадоў аўтамабіль, які толькі што сышоў з канвеера, тэстуюць адзін за адным два менеджэры. Адзнакі пра пройдзеныя выпрабаванні абодва ставяць побач, так, каб яны трохі перасякаліся. Назавіце марку гэтага аўтамабіля.

5. У 70-х гадах дыктарам шведскага тэлебачання забаранілі насіць вусы і бараду. І гэта была не проста нечыя прыхаць, а неабходнасць. Здагадайцеся, хто выступіў ініцыятарам гэтай забароны?

6. Прэм'ер-міністр Канады МакКензі любіў жаліцца на тое, што такой краінай як Канада вельмі цяжка кіраваць. Ён казаў так: "У нашай краіны занадта мала гісторыі і занадта многа ЯЕ". Чаго?

Так, каментары схаваў. Рассылка будзе. Чакаю на адказы :)

ЧГК, хэндмэйд

Previous post Next post
Up