5.10.2013. Мазыр. "Парк Победа". Дзень Горада , альбо тое, што вы ня ведалі пра Палессе

Oct 07, 2013 18:40

Вось нашаму імянінніку і стукнула аж цэлых 858 гадочкаў! Хаця што гэта, яшчэ зусім малады. На табе, паспытай каравай, усю ноч ля печы стаяў, пёк :)



Звычайна на такія мерапрыемствы як Дзень Горада мы цвярозымі не ходзім, але гэтым разам нейкі бес пацягнуў. І вы знаеце, мне спадабалася! рэдка столькі пазітыву ў адным месцы сустрэнеш :) Каму цікава - айда пад кат, там усяго та каля 30 фотачак.

Сустрэла нас вось такая карцінка: шахматы ў парку па нашых часах рэдкасць. Плюс побач яшчэ стаялі ровары напракат, дартс, футбольная пляцоўка, стол для армрэслінга і г.д. Пуставаў толькі апошні, але гэта і ясна - час ранні, усе цвярозыя... :)



Хто сказаў, што Беларусь не горная краіна? Вракі!



Шашлычок пад... добры настрой. Безалкагольнае свята ж, сухі закон у нас у горадзе.



Чым далей заходзілі ў парк, тым больш вясёлыя персанажы і рэаліі. Ураджай можна збіраць і ў ботэксам у вуснах! :)



Як упрынцыпе і любіцца на людзях.



Заўважылі там злева ад кабеты ката? Вось ён прыгажун наркаман. Калі ў жбане вада, то гэта белая субстанцыя значыць ізвергаецца непасрэдна катом? :)





На правох рэкламы. За размяшчэнне гэтай фоткі тут Мазырскі малаказавод, што вырас у нас проста пад вокнамі, абяцае па-начох працаваць крышачку цішэй :)



Вось вы ведалі толькі пра ката ў ботах, так? А ў нас тут карова ў ботах, ды яшчэ і па-багатаму, на ўсе чатыры нагі!



Сам парк быў падзелены на два дзесяткі падворкаў, дзе засядалі таварышы з аднайменных вёсак, ці нават хутчэй цэлых сельсаветаў. Ды ня проста засядалі, а спаборнічалі, які падворак збярэ найбольш людзёў.



Кажуць трус на гэтым фота жывы.



А вось на гэтым, вельмі спадзяюся, жывыя ня ўсе. А то ж страшна жыць :)



Сябра таго ката-наркамана, сумны сабачка-вінні-пух.



Некаторыя падворкі сапраўды сімпатычныя.



Красаўцы якія :) Ды яшчэ і з гаспадаркаю.



Парасяты як жывыя.



Ды-джэй ці кухар?



Усё ж алкагольныя напоі на свяце былі! Вунь там на правым стале паўтарахі з мазырскай медавухай. А ежа, дарэчы, на кожным падворку самая сапраўдная!)



Аказваецца, нават у такім месцы можна выдзеліцца трэшачком. І гэта я не пра быка з рулона ці кабачкі ў пантофлях :)



Якія мімімішныя лялечкі! Дзеці кукурузы :)



Нехта не паляніўся пасадзіць цэлы гарод :)



Дызайн па-беларуску, чо.



"Дзіду, твае бжджілкі вунь там на панадворку!"



А гэта Барбароўскі, самы сур'ёзны панадворак. Бо і мястэчка ж сур'ёзнае, з гісторыяй. Мае цяпер "32 двары на 18 тысячах дзесяцін зямлі, 226 душ, парк на 5 гектараў, праваслаўную царкву, каталіцкую капліцу, сядзібны ансамбль з палацам, брамай, паркам і карэтнай". Ой, толькі не кажыця, што вы чыталі папярэдні сказ, а ня зырылі і аблізваліся на паўкабана ў намёце?!!



З мястэчка Скрыгалаў да нас у кватэру штотыдня ломіцца розная гародніна і рыба, таму не мог іх панадворак не паказаць.



Тым больш як там было такое!



Ці такое.



Знайдзі лішняга, як кажуць :)



На іншым панадворку валадарыў хлеб.



А вы не зналі? Палешукі менавіта так упрыгожваюць калядныя елачкі :)



Нейкі хахол з пернікамі, з намі апшчацца не захацеў.



Печ з ходам для страўсіных яек.



"Скованые одной цепью, связаные одной целью..." Вось такія ў палешукоў вясельныя торты.



І такія. Праўда гэты трэснуў і апынулася, што жыццё боль. Ён напіханы розным рыззём!



Самы сур'ёзны панадворак.



Напісана, што строй шляхцянкі.



А гэта строй кабеты.



Якая прыгажосць. Адразу ўспомніў вёску. Там ложак засцілалі гэтак жа, толькі ўзоры іншыя.



Малайцы проста, што сказаць яшчэ.



Нехта скажа трэшачок. А як па мне, дык найлепшыя скульптуры :)



А гэта сапраўдны бычок. Баяўся, бедненькі...



На мабілцы засталося яшчэ фотачак 60-70, усе харошыя, але ж нашто яны вам нада? :) Ясна, што было весела і цікава, насамрэч.

Уф... Вось і посціку канец і хто дачытаў дасюль той маладзец! Убачымся :)

фота на тэлефон, пацан зазыр - гэта Мазыр, Палессе - ты мяне валнуеш, хэндмэйд, рубрыка "старыя хіпаны"

Previous post Next post
Up