Пра оду згушчанцы. Годны трэшачок

Oct 02, 2013 10:00

Піша газета "Гомельская праўда". Рубрыка "РОГАЧЕВ. НОВОСТИ"

Хвала сгущенке

К 75-летию ОАО "Рогачевский молочноконсервный комбинат" для жителей города и района объявлен литературный конкурс "Ода сгущенному молоку". По его условиям воспевание продукции предприятия, юбилея комбината и красот города в стихотворной форме не должно превышать четырех строф. В день юбилея, 23 ноября, победителей наградят призами. Тексты произведений поместят в капсулу времени и отправят потомкам. Конкурсные работы принимает редакция районной газеты "Свабоднае слова", куда уже начали поступать первые творения.

Люблю я гэтыя "раёнкі" гартаць :) Не-не ды і натыкнесься на шэдэўральны маркецінгавы ход. А ўвогуле да, хочацца ў "капсулу часу" і каб адправілі да нашчадкаў. Можа там ужо наступіў камунізм рок-н-ролл.

А, дык я ж гэта чаго хацеў. Давайце закідаем рагачоўскіх "воспеванием продукции"! Спадары літаратары, гэта хоць і не ПЭНаўскі, але літконкурс. З прызамі! (Па чютках: два вядры згушчанкі). Нават падазраю, хто можа напісаць чатыры страфы пра тое, як ён любіць рагачоўскую на адлегласці ў тысячы кілометраў. А хто раскажа пра тое, як немцаў у вайну камуністычныя шпегі частавалі пратэрмінаваным ласункам. Ці хто перакладзе з нямецкай вершык Ніцшэ пра пену марскую і ў тайне ад аўтара назаве яго "Згушчанка". І не зацягвайце з гэтым, бо канкурэнты не дрэмлюць - "уже начали поступать первые творения".

пеар, Iван Бунiн, згушчонка, асобенныя эстэты, усякаму фацэту па цытаце, літаратурцы, welcome

Previous post Next post
Up