Sep 25, 2013 18:51
Брытанскія навукоўцы, ня тыя, што з фрашак пра брытанскіх навукоўцаў, а нармальныя брытанскія сацыёлагі заяўляюць, што мужыкі яшчэ большыя сімулянты, чым жанчыны. Напрыклад, 9 з 10 мужчын хлусяць, што любяць спорт, каб пакрасавацца перад сябрамі (не раз такіх сустракаў, сапраўды) і прасунуцца па службе. Больш за ўсё сімулююць інтарэс да футбола. Дзве траціны мужчын прызнаюцца, што зацята абмяркоўваюць з сябрамі футбол толькі для таго, каб іх не лічылі белымі варонамі. Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, толькі 9% "аматараў" ніколі не прыкідваліся і сапраўды любяць спорт. «Насамрэч я футбол не люблю, але мае сябры толькі пра яго і гаворуць. Я навучыўся прыкідвацца, каб не маўчаць, але ў большасці выпадкаў я лічу гэтую гульню сумнай. Добра, што падчас усяго гэтага можна папіць піва», - прызнаецца адзін з рэспандэнтаў. Любоў да футбола імітуюць і некаторыя з жанчын, але па зусім іншых і часам цмяных (як заўжды) прычынах.
Больш за палову мужчын, а дакладней, 52% прыкідваюцца, што ім падабаецца Формула-1, хоць насамрэч трываць не могуць гэтыя спаборніцтвы. 34% апытаных робяць выгляд, што ім падабаецца гольф. Чвэрць прадстаўнікоў моцнага (моцнага ж?) полу прызнаюцца, што насамрэч ніколі не любілі рэгбі, але хаваюць гэта, а 13% мужчын прыкідваюцца, што любяць лёгкую атлетыку. Гэдак, ну ці амаль гэдак - я ж мог што недачуць ці саЎраць, паведамляе "Дэйлі мэйл". Ад сябе дадам пра сваіх знаёмых. Не раз сустракаў мужчын, што сімулявалі любоў да піва, а пілі, каб тусіць у кампаніі. Часта на такое глядзець проста смешна. Многія (тут ужо незалежна ад полу) падмазваліся да размоў пра кніжкі, хаця самі чытаюць толькі паведамленні ў кантакце і рубрыку "Анігдоты" на апошніх старонках газет. Ёпта, ды некаторыя нават у інтэрнэтах "лайкаюць" толькі тое, што выгадна лізнуць "лайкнуць". Спіс можна працягваць і працягваць...
Ну, дык а што ты сімулюеш, нягоднік (-ца-)?
рубрыка "дзве палоскi",
асобенныя эстэты,
усякаму фацэту па цытаце