Восень, яе макаўку

Sep 20, 2013 19:35

Нешта пасля заўчорашняга фаршмака надыйшоў кулінарны ступар. Дужа ўжо смачна ён зайшоў. Вы ж памятаеце, што я раблю толькі брутальныя стравы, так? Наўрадці змагу пераўзыйсці той шэдэўр. Нават ідэй няма. Вось зрабіў "сырнікі" ўчора.



Мала таго, што атрымаліся страшненькія. Дык яшчэ і дубовыя (перасыпаў мукі). Хаця страва насамрэч брутальная. Бо робіцца вельмі хутка, смачна ды шкодна. Праўда сёння пасля працы хуценька зваяў кабачкі - прамень свету ў цёмным царстве кулінарнай хандры - і гэта было вельмі смачна. Але ўсё адно, думкі пра закрыццё Кулінарнай Калонкі не пакідаюць мой буйны голаў. Нягледзячы на ўсе пабітыя рэкорды смаку і больш за 400 наведвальнікаў ва ўтульненькай у допіс пра жыдоў фаршмак...

я_на_фота, страва не атрава

Previous post Next post
Up