Кулінарны блог. Тое, што рэбе прапісаў

Sep 18, 2013 19:11

Каб прыгатаваць сённяшнюю страву, вам спатрэбіцца самая маласць: падаіць карову, праз некаторы час сабраць вяршкі, збіць масла; паехаць у Нарвегію, налавіць селядцоў, пасаліць у бочцы ды прывезці сюдой; пайсці ў часны сектар, злавіць курыцу, прынесці на балкон, добра карміць і гладзіць аж пакуль тая не знясе два яйкі, адпусціць курыцу; набыць на рынку сявок за 100 тыш, пасадзіць на гародзе, дачакацца пакуль вырасце вяліікая цыбуліна (ці дзве маленькіх). Кажысь усё. Ну, калі ў вас ёсць карова, то ўсё глядзіцца ня вельмі і складана, праўда? :) Але ёсць і лягчэйшы спосаб, айда пад кат.



Па набору на першым фота напэўна кожны здагадаўся, што мы сёння гатуем. Так, гэта фаршмак. Не, сваю яўрэйскую бабулю я ўжо не застаў, таму гатуем па рэцэпце маёй былой калегі Галіны Аляксееўны. Што праўда, жанчыны таксама пенсійнага ўзросту і не аднойчы бабулі.

Вось жа што яшчэ, чуць не забыўся! Перад тым як гатаваць не забудзьцеся пазваніць рабіну і спытаць, ці можна такі сёння - очань нада ж - дадаць у фаршмак крыху масла. Ён дазволіць, я знаю :) А далей уключаем песеньку і наперад.


Прослушать или скачать Школа танцев Соломона Пляра ) бесплатно на Простоплеер

Усё, што вы бачыце перад сабой, трэба перацерці на старой савецкай мясарэзцы. Калі такой няма, то вам дапаможа звычайны гостры кухонны нож і крыху цярпення.



Мне ж дапамаглі, і вам дапамогуць. Я рабіў ня дужа многа, каб на дзесятак буцераў, не больш. Меленька-меленька кроім 200 грамаў філе. Лепш, канечне, гатаваць са свежай тлустай сялёдкі з бочкі, але ў бліжэйшай краме было толькі філе. І так атрымаецца смачна, атвічаю :)



Яйкі таксама крышым веельмі меленька. Так меленька як некалі ў дзяцінстве крышылі маленькім піськляткам, каб тыя не ўдавіліся. З яйкам то яшчэ нічога, а вось з цыбуляй давядзецца памаяцца. Цыбулю пэўна можна і на меленькую тарку здзёрці, але нармальныя героі заўжды ідуць у абход, таму я справіўся і нажом. Атрымалася яшчэ драбней, чым яйка.



Самы цікавы момант, гэта "падсадка" масла. Я дык проста парэзаў 80 грамаў масла на невялікія кубікі, а потым рукамі замяшаў усю гэту справу. Так што, калі ў вас ёсць у хаце чалавек дзіцячай нацыянальнасці, клічце яго на кухню. Такая работа яму вельмі спадабаецца :) Тое, што атрымалася, аказваецца, вельмі цяжка сфоткаць, каб яно было падобнае не на эмм... Карацей, вось неяк так.



Далей мажаш на хлеб ці батон, выкідваеш на смецце свае чыпсы і фісташкі, адкрывае півасік і аргазьмііруеш. Гэта вельмі смачна. Хаця Ната сказала, што спалучэнне сялёдкі з яйкам ёй ня дужа спадабалася. Я папярэдзіў, калі што :)

Час на прыгатаванне: 30 хвілін максімум. Смачна есці! Убачымся :)

Кулінарная Калонка, хэндмэйд, страва не атрава

Previous post Next post
Up