На раёне

Sep 13, 2013 19:42

Толькі што ў дзверы ламіліся два пацанчыкі, нахабна так, стукаліся, чуць ручку не адарвалі. Хацеў адкрыць, але потым засцаў, так спытаў. "Адкрой, аддай мой пашпарт. Эта я табе сёння грошы прынёс. Аддай цяпер мой паспарт. Што? Да, мне 47-ая кварціра нада, аткрывай, дзе мой пашпарт?" Нічога сабе, думаю, замут. Здаецца нікога сёння не прэсаваў, дакументы не забіраў. "Эта ж ты хлопец з касічкай?! Нам сказалі хлопец з касічкай з 47-ай". Яшчэ лепш. Хіба толькі на барадзе? Ну было разок-другі. "Не, не я," - кажу. Кароча, мальцы сцямілі, што іх развялі, і па-ціху звалілі. А вось я сяджу думаю, шо эта была? Мож разбойнічаць прыхадзілі? :)

пацан зазыр - гэта Мазыр

Previous post Next post
Up