Leave a comment

antanian September 8 2013, 12:55:48 UTC
Азаранка займаецца чыцерствам. Падобна, што за яе толькі Севярынец балее.

Reply

vital_rudak September 8 2013, 13:49:54 UTC
"Азаранка займаецца чыцерствам"

якім чынам?

Reply

antanian September 8 2013, 17:51:46 UTC
Сваім крыкам яна перакрывае гук адскоку мячыка ад ракеткі. Даволі важны момант у гульні. І майстар зь медыцынскімі перапынкамі хімічыць.

Reply

vital_rudak September 8 2013, 19:34:23 UTC
Гэта ўсяго толькі лёгкія хітрыкі, калі параўнаць з тым, што робяць, напрыклад, прафесіянальныя футбалісты - то дзіцячы лепет.

Reply

antanian September 9 2013, 06:10:51 UTC
Ну з путбалістамі мала хто можа раўняцца. Бо цана пытаньня куды большая. У кожным відзе спорту свае традыцыі. У тэнісе больш прынята ціснуць на судзьдзяў. Асабліва лінейных.

Хоць, колькі ні гуляў у гульні каб з ракеткай, мячыкам і праз сетку -- выразнага чытэра сустракаў толькі аднойчы.

Reply

vital_rudak September 9 2013, 06:29:43 UTC
Ды тут не ў цане пытання справа. Прафесійны спорт увесь пранізаны такімі хітрыкамі. А "чытэрства" - слова, якое мае адмоўныя канатацыі. Я б не стаў ім тут карыстацца і блізка. Вы яшчэ скажыце, што Азаранка ў першай тройцы каторы год праз тыя "чыты".

Reply

antanian September 9 2013, 07:23:40 UTC
Іншага слова, калі чалавек сьвядома парушае правілы можа і няма. "Каторы год" - гэта гіпербала.

Фенамен Азаранкі - гэта прыродны талент, працаздольнасьць, трэнерская і мэнэджарская праца маці, якая змагла знайсьці пад гэтую дзяўчыну грошы, ну трохі чытэрства.

Нават калі выключыць гук - глядзець на такі тэніс нуднавата. Яе гульня базуецца на тым, што завужаецца арсенал вынонваемых элементаў, і робіцца ўпор на стабільнасьць. Можа менавіта толькі такая гульня ёй асабіста падабаецца, і толькі такая падыходзіць, але відовішча на рэдкага аматара.

Ну а Сэрэна ўсё ж пару тытулаў зь Мірным у пары ўзяла, таму можа нават афрабеларускай называцца. Пры жаданьні, вядома.

Reply

vital_rudak September 9 2013, 07:33:19 UTC
Нешта вы з парушэннем правілаў дужа загнулі. Не кідайцеся проста так такімі словамі.
На рэдкага аматара? Ну калі для вас тэніс - гэта выключна на кабыле і з шашкай нагало, то канечне.

Reply

antanian September 9 2013, 19:00:43 UTC
Калі вы возьміце ў рукі якую кніжку тэніснымі правіламі, то цалкам верагодна, што ўсё ж вычытаеце, пра тое, што замінаць супернікам прыняць мяч нельга. І пра крыкі там напісана даволі ясна ( ... )

Reply

vital_rudak September 9 2013, 20:52:50 UTC
Усё гэта канечне добра. Але. Без спасылак - гэта лепет "на карысць бедных". Пакажыце мне, напрыклад, у афіцыйных правілах гульні ў тэніс, прынятых Міжнароднай федэрацыяй пункт пра стогны на корце.

"І нават па-глупасьці ў гэтым прызнавалася". Дзе? Калі? Пруф, калі ласка.

"Трэш-ток забаронены правіламі тэнісу, і не ўваходзіць ягоныя традыцыі. Так ужо склалася. Азаранка ўжывае гэты метад". Здаецца, зараз нават ангельская каралева ўжывае гэты метад.

Ну і апошняе, на ўзроўні эмоцый. Канечне, цікавей і весялей глядзець і на камбінацыйны футбол, і на хакей, але ў мяне ёсць калічныя зборныя Беларусі, ды Нафтан з Хімікам-СКА, вось гляджу, ведаеце, балею, бо падабаецца. (І глораў не люблю). І ёсць Віка. З'явіцца нехта больш арыстакратычны, буду толькі рады.

Reply

antanian September 11 2013, 18:48:50 UTC
" Пакажыце мне, напрыклад, у афіцыйных правілах гульні ў тэніс, прынятых Міжнароднай федэрацыяй пункт пра стогны на корце ( ... )

Reply

vital_rudak September 11 2013, 20:34:08 UTC
"ПРАВИЛА ИГРЫ В ТЕННИС ( ... )

Reply

antanian September 12 2013, 08:21:31 UTC
мыла і мачала.
нельга сьвядома перашкаджаць прыняць удар.
Чамусьці нават не сумняваўся, што Вы паправіце маю "ангельскую" каралеву.)
ну мэтафара чытаецца, але яна не мая. т.б. нічога ня правіў.

Што там адбываецца ў путболе -- гэта праблемы фіфа і тых людзей якія ў ім ўдзельнічаюць.

Хай сабе бізнэс-праэкт. Мне ня шкода, чужых грошай не лічу.
Ну як чужыя. Яе зрабілі на грошы беларускіх мінарытарыяў.

Дзіўна што Вы яшчэ гульню з ТНП ня ўспомнілі :)

Тут як раз пытаньняў няма. Хто дапамагае -- той зь дзевушкай і танцуе.

Reply

vital_rudak September 12 2013, 09:52:24 UTC
Зразумеў Вашу пазіцыю, у многім маеце рацыю. Я ж кіруюся эмоцыямі. Не запішыце ў зануды. Дзякуй за патрачаны час на размову. :)

Reply

antanian September 14 2013, 11:39:26 UTC
у мяне куды больш станоўчых эмоцыяў выклікае той факт, што Гаварцова ў Ташкеньце выйшла ў фінал і ў адзіночцы і ў пары.

Reply


Leave a comment

Up