Кулінарны блог. Развітання з летам псто

Aug 31, 2013 19:21

Хацеў пакінуць гэтыя некалькі фотак без каментароў, ціпа сумую аб леце і ўсё такое. Але ж насамрэч гэта не так. Адно па чым буду сумаваць - дык гэта па свежай гародніне з лецішча :) Карацей, глядзім на фотку. Я заўжды казаў, што кулінарыя - гэта мастацтва. У дадзеным выпадку - нейкі абстракцыянізм. Хто што бачыць на карціне?



Не, гэта ня тушка Сырніка ў собственнам саку. Гэта самы звычайны халаднічок з буракоў. Так, на кефіры. Пасля таго, як упершыню паспрабаваў рабіць гэткім чынам - паўлітровы слоік з марынаваных буракоў на літр кефіра + дзве лыжкі воцату і крыху солі - на вадзе ўжо есці не магу.



Канечне не забываемся на варанае яйка, агурок і цыбуліну. Вось, напрыклад, на адну маю порцыю.



Ну і без варанай у шалупяках бульбіны ніяк. Не забываемся давершыць лыжкай смятаны. І што з таго, што там кефір? З лыжкай смятаны ў сем разоў смачней.



Гэта проста неверагодна смачна. Мне ўчора не хапала толькі чаркі для поўнага шчасця. Але адзін ня п'ю, што паробіш.

І традыцыйнае: час на прыгатаванне - 20 хвілін (столькі варыцца бульба). Смачна есці, сябры! :) Працяг будзе. Як прыдумаю нешта больш арыгінальнае.

п.с. Вечная памяць лету 2013 :)

Кулінарная Калонка, хэндмэйд, страва не атрава

Previous post Next post
Up