Кулінарны блог. Найсмачнейшы абед з агарода за 50 хвілін

Aug 05, 2013 19:27

Як вы даведаліся з мінулага выпуску, дэсерты я рабіць ня ўмею. Таму вернемся любімай агароднінна-кабачковай тэмы. Даю ўводную інфармацыю. У вас ёсць пусты страўнік, градка за вакном ці цешча - дылер гародніны, кот і гадзіна вольнага часу - айда на кухню!



Ясна, што кабачкі і цыбулю нада абабраць, з перчыка выпусціць сэмачкі і аддаць гопнікам. А памідоры трэба браць асобнага палескага сорту: таматы-ню.



У нас брутальная мужчынская кухня, таму лішні посуд мы не задзейнічаем і смажым цыбулю проста ў вялікай каструлі. А гэта залацісты колер ці не?



Памідоры і перац укідваем у цыбулю і чакаем, пакуль маса не стане прыгожай. Вось прыкладна такой. Калі вось на гэтым моманце спыніцца і пасаліць, ужо будзе вельмі смачна. Але мы лёгкіх шляхоў не шукаем і падключыўшы сілу волі...



... наразаем кабачкі даволі буйнымі кавалкамі ды без ніякай ноткі шкадавання адпраўляем у цыбульна-памідорнае пекла. Тут галоўнае адразу перамяшаць, каб потым нічога не прыгарэла. Ката дабаўляем пасля, як кажуць, па-фкусу :)



А далей сядзім, чакаем, падбіраем слюні і нарэдчас памешваем "варыва". Наступную фотку паставіў адмыслова як ілюстрацыю да таго, што не трэба ляніцца: калі адразу выразаць з кабачка семачкі і аддаць гопнікам, то страва атрымаецца прыгажэйшай. Вось гэтая ўся вадкасць у ідэале павінна выпарыцца, таму асабліва нецярплівыя могуць дапамагаць працэсу лыжкамі :) Гэта вельмі і вельмі смачна.



Ну і перад падачай пасыпаем любой травой, што знайшлі на панадворку. У ідэале павінна атрымацца на талерцы неяк так.



Але, насамрэч, можна есці і з мясам, і з бульбай, і нават з макаронамі. Бо смаката!

А, да, чуць не забыўся. Выказваю падзяку за з'яўленне гэтага допісу цешчы, цесцю і кампаніі "Пежо" :)

мястэчка Скрыгалаў, дай бог кажнаму, Кулінарная Калонка, страва не атрава

Previous post Next post
Up