Глядакцае

Aug 03, 2013 19:19

Думаецца мне, гэты фільм - адна з самых вялікіх удач савецкага кінематографа, лепшая стужка, пасля "Белых Росаў", канечне. Колькі разоў за сваё жыццё на яе натыкаўся па целіку, заўжды даглядаў да канца.




Вось напрыклад амараканскі "Рэмба" - брутальнае кіно? Канечне, там жа Сталонэ ледзь паспявае зашываць сам сабе раны, бо дзюравым дужа не паскачаш. А "Піраты ХХ стагоддзя" - гэта яшчэ на некалькі ўзроўняў брутальней. Там капітан цеплахода "Нежын" Іван Ільіч двойчы ў кадры ўцякаючы ад піратаў зашывае сваю кашулю. Тонка, панства, а вы кажаце Галівуд.

сінема

Previous post Next post
Up