Інфармацыйная блакада

Jul 31, 2013 19:29

Нешта дзён пяць ужо, сябры, не чытаю кніжак і газет (жонка іх перш рве:)), не гляджу тэлевізар, не туплюся амаль у інтэрнэціках, з бабкамі ля пад'езда нават нічога не пераціраю - ні часу няма, ні сіл. Раскажыця, што там у свеце робіцца? Можа дзе вайна якая? Ці яшчэ чый нашчадак вылупіўся? Што новага ў літаратуры, дзе можа срач які? Ці напісаў Марціновіч 20 новых артыкулаў, ткніце дзе паржаць? Што там наш Солтыс, у Беларусі ці можа паляцеў куды дзялы парашаць? Як там у спорце: можа дзе дварэц новы пабудавалі? Як там Дынама, туркі ўжо прыляцелі? Што там прэмія Гедройца, яшчэ ня дзелюць, не? Як у вас справы, а то да стужкі заўтра ці дабяруся нават? Можа хто ажаніўся, развёўся, прыехаў з Малдовы, з'ехаў у Хойнікі? Не пакіньце ўжо, сябры, сірага і ўбогага сам насам з інфармацыйным голадам!
Previous post Next post
Up